Абель (кароль Даніі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абель, кароль Даніі)
Абель
дацк.: Abel
кароль Даніі Абель
кароль Даніі Абель
кароль Даніі
Папярэднік Эрых IV
Пераемнік Крыстафер I

Нараджэнне 1218[1][2][…]
Смерць 29 чэрвеня 1252(1252-06-29)[2][3]
Род Эстрыдсены
Бацька Вальдэмар II Пераможца
Маці Берэнгарыя Партугальская[d]
Жонка Мехтхільда Гольштэйнская[d][4]
Дзеці Вальдэмар III[d][5], Сафія Дацкая[d][5], Эрык I[d][5] і Абель[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абель (дацк.: Abel; 1218 — 29 чэрвеня 1252) — кароль Даніі з 1250 года. Герцаг Шлезвіга з 1232 года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай. Брат дацкіх каралёў Эрыка IV і Крыстафера I.

Абель быў каранаваны 1 лістапада 1250 года пасля смерці свайго брата Эрыка IV. Эрык IV быў, відаць, забіты людзьмі Абеля. Абель канфліктаваў з братам, аспрэчваючы права на трон. Хоць Абель разам з 24 дваранамі даў т.з. «клятву двух тузінаў» (дацк.: dobbelt tylvter-ed), што не ўдзельнічаў у забойстве, меркаванне, што Эрык быў забіты па загадзе Абеля, да гэтага часу шырока распаўсюджана.

Абель і яго жонка Мехцільда Гольштэйнская (дацк.: Mechtilde af Holsten) кіравалі ў Даніі палтара года. Ён быў забіты ў бітве 29 чэрвеня 1252 года падчас карнай экспедыцыі ў Паўночную Фрысландыю. Яго сын Вальдэмар быў захоплены архібіскупам Кёльна для атрымання выкупу, таму каралём Даніі стаў малодшы брат Абеля Крыстафер I (які быў каранаваны на Ражство 1252 года). Каралева-ўдава Мехцільда ў 1261 годзе ажаніла з ярлам Біргерам.

Нашчадкі Абеля кіравалі ў паўднёвай Ютландыі да 1375 года, часта сумесна са сваімі гольштэйнскімі сваякамі. Яны стваралі пастаянную праблему для дацкіх каралёў з-за сепаратысцкіх памкненняў.

Зноскі

  1. Abel // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Abel Valdemarsson, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Abel // Dansk Biografisk Lexikon
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в Lundy D. R. The Peerage