Абель Эрнандэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Абель Эрнандэс
Abel Hernández.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Абель Маціяс Эрнандэс Платэра
Мянушка Жамчужына (ісп.: La Joya)[1]
Нарадзіўся 8 жніўня 1990(1990-08-08)[2][3] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Uruguay.svg Уругвай
Рост 185 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Уругвай Пеньяроль
Нумар 32
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Уругвай Пеньяроль
2001—2006 Уругвай Сентраль Эспаньёл
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Уругвай Сентраль Эспаньёл 30 (9)
2008—2009 Уругвай Пеньяроль 8 (3)
2009—2014 Італія Палерма 111 (31)
2014—2018 Англія Хал Сіці 99 (36)
2018—2019 Расія ЦСКА 14 (3)
2019—2020 Катар Аль-Ахлі 17 (7)
2020—2021 Бразілія Інтэрнасьянал 25 (4)
2021 Бразілія Флуміненсі 28 (6)
2022 Мексіка Атлетыка Сан-Луіс 35 (11)
2023— Уругвай Пеньяроль
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2010 Уругвай Уругвай (да 20) 11 (9)
2010—2017 Уругвай Уругвай 29 (11)
Узнагароды і медалі
Кубак Амерыкі
Золата Аргенціна 2011
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́бель Маці́яс Эрна́ндэс Платэ́ра (ісп.: Abel Mathías Hernández Platero; нар. 8 жніўня 1990, Панда, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Пеньяроль» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сентраль Эспаньёл», адкуль перайшоў у клуб «Пеньяроль». 2 лютага 2009 года ігрок быў выкуплены італьянскім клубам «Палерма», дзе на той момант гуляў яго суайчыннік Эдынсан Кавані. Дэбютаваў за новы клуб 15 сакавіка, выйшаўшы на замену Кавані ў матчы супраць «Лечэ».

1 верасня 2014 года за 10 млн фунтаў, што з’яўляецца клубным рэкордам, перайшоў у англійскі «Хал Сіці». У дэбютным матчы супраць «Вест Хэма» забіў гол, а сустрэча скончылася ўнічыю 2:2. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Хал Сіці» прапанаваў нападніку новы кантракт, аднак бакі не здолелі дамовіцца і было абвешчана, што Эрнандэс пакідае клуб.

У жніўні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА[4]. У маі 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[5].

У жніўні 2019 года далучыўся да катарскага клуба «Аль-Ахлі». У жніўні 2020 года адправіўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Інтэрнасьянала», а ў красавіку 2021 года перайшоў у «Флуміненсі». Сезон 2022 правёў у мексіканскім «Атлетыка Сан-Луіс», у студзені 2023 года вярнуўся ў «Пеньяроль».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

27 ліпеня 2010 года дэбютаваў за зборную Уругвая ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Анголы, якая праходзіла ў Лісабоне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Уругвай:

Зноскі

  1. Профіль на tenfieldigital.com.uy
  2. Abel Hernández // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ABEL MATHIAS HERNANDEZ // Argentine Soccer Database
  4. ЦСКА подписал Абеля Эрнандеса. by.tribuna.com.
  5. ЦСКА подтвердил уход Абеля Эрнандеса. by.tribuna.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]