Аберыстуіцкі ўніверсітэт
| Аберыстуіцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Aberystwyth University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Aberystwyth University |
| Заснаваны | 1872 |
| Студэнты | 11 170 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Аберыстуіт, Уэльс |
| Сайт | aber.ac.uk |
Аберыстуіцкі ўніверсітэт (англ.: Aberystwyth University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Аберыстуіт.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўніверсітэце навучаецца больш за 8 000 студэнтаў на 3 факультэтах і 17 дэпартаментах.
Заснаваны ў 1872 годзе як Уэльскі універсітэцкі каледж, ён стаў членам-заснавальнікам федэратыўнага Уэльскага ўніверсітэта ў 1894 годзе. 1 верасня 2007 года Уэльскі ўніверсітэт перастаў быць федэратыўным універсітэтам, а ўніверсітэт у Аберыстуітсе зноў стаў незалежным.
У 2019 годзе ён стаў першым універсітэтам, які два гады запар быў названы «Універсітэтам года па якасці выкладання» паводле "The Times / Sunday Times Good University Guide".
Гэта першы ўніверсітэт у свеце, які атрымаў статус універсітэту, свабоднага ад пластыку (аднаразовых пластыкавых вырабаў).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
- Факультэт бізнесу і фізічных навук
- Факультэт навук аб Зямлі і жыцці
Зноскі
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аберыстуіцкі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы