Аблога Барысава
Аблогі Барысава | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў | |||
Дата | 1660, і 1661-1662 гады | ||
Месца | Барысаў | ||
Вынік | Перамога Рэчы Паспалітай | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Аблога Барысава адбывалася ад паловы ліпеня да пачатку жніўня 1660 года падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667.
Армія польска-літоўская паміж 10 і 15 ліпеня падышла да Барысава. Гарнізон крэпасці складаўся з 900 маскоўскіх пехацінцаў.
Рэч Паспалітая планавала пачаць наступ на ўсход. Стэфан Чарнецкі і Павел Сапега для забеспячэння сувязі паміж польскім і літоўскім войскам, пастанавілі абавязкова здабыць Барысаў.
У Чарнецкага было 3 тысячы конніцы і тысячу выбранецкай пяхоты, у Сапегі каля 6 тысяч ваяроў[1]. Расійскі гарнізон меў дастатковыя запасы зброі і ежы, адбіў два прыступы. Нападаючыя захапілі і спалілі толькі неўмацаваны пасад і падзамак[2].
З-за недахопу пяхоты і артылерыі Чарнецкі вымушаны быў абмежавацца блякаваннем крэпасці. Сапега з войска неўзабаве рушыў на ўсход. Адзін з атрадаў, на чале Палубінскага, заняў Оршу, Копысь і Шклоў.
Міхал Пац атрымаў загад ад караля Яна Казіміра, рушыць на дапамогу Чарнецкаму. Аднак той ігнараваў загад і сабранае 8 ліпеня пад Вількамірам войска рушыла на Вільню, якую і абклаў 13 ліпеня.
З-за таго, што Пац не рэагаваў а ні на загады караля, а ні на просьбы Чарнецкага, а таксама з-за малалікасці сіл, трэба было адмаўляцца ад далейшай аблогі Барысава. У першай палове жніўня Чарнецкі адышоў з-пад Барысава ў накірунку да Магілёва. Баявыя дзеянні перамясціліся на ўсходнюю частку Беларусі, пакінуўшы так і неўзяты Барысаў у тыле.
Барысаў вярнуўся пад уладу Рэчы Паспалітай толькі ў 1662 годзе.
Зноскі
- ↑ Невядомая вайна, Генадзь Сагановіч
- ↑ Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мінск, 2002. С. 26 — 37