Аблога Быхава (1702)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аблога Быхава, 1702)
Перайсці да: рух, знайсці

Аблога Быхава 1702 года — праводзілася казакамі і войскам Вялікага Кяства Літоўскага ў час Паўночнай вайны 1700—1721.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Уладальнік Быхава К. Сапега ў час Паўночнай вайны падтрымліваў шведскага караля Карла XII, а ў перыяд двоеўладдзя — С. Ляшчынскага, шведскага стаўленіка, які ў 1704 Варшаўскай канфедэрацыяй шляхты быў выбраны польскім каралём. Былы польскі кароль і курфюрст Саксоніі Аўгуст II разам са сваім саюзнікам рускім імператарам Пятром I пачаў ваенныя дзеянні супраць Ляшчынскага і яго прыхільнікаў.

Ход баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

29.8.1702 пачалася аблога Быхава. Да яго падышлі 3 казацкія палкі пад камандаваннем наказнога гетмана запарожскага войска Міхаіла Міклашэўскага. 31 жніўня з боку Магілёва прыбыло войска харужага навагрудскага і адміністратара магілёўскай эканоміі генерала артылерыі Вялікага Кяства Літоўскага Крыштофа Сініцкага-Бонча ў складзе беларускай дывізіі, конніцы беларуска-літоўскіх татар і батарэі артылерыі, у тым ліку 15 вялікіх гармат з Магілёва. Пазней падышлі Лубенскі і Гадзяцкі казацкія палкі.

Гарнізон асаджанага Старога Быхава складаўся з гарнізона валаснога і шляхецкага апалчэнняў, Валоскай драгунскай і Запарожскай казацкай палкоўніка Сердзюка конных харугваў, наёмнай запарожскай, венгерскай і нямецкай пяхоты. У горадзе і быхаўскім замку было 30 гармат. Кіравалі войскам пярнаўскі падкаморы Мікалай Більдзюкевіч і тагачасны быхаўскі губернатар оберст-лейтэнант Якуб Дэро.

Войскі Сініцкага абкружылі горад шанцамі, з дапамогай апрошаў (вузкіх, глыбокіх, зігзагападобных равоў для бяспечнага набліжэння да праціўніка) пачалі падступацца да бастыённых умацаванняў Быхава: капалі падземныя хады для падкладкі мін пад гарадскія валы, бесперапынна вялася артылерыйская стральба. Асабліва вялікія разбурэнні рабіла вялікая магілёўская гармата — «галандка», якая скарыстоўвала 52-фунтовыя бомбы (на адзін зарад ішло 45 кг пораху). Абаронцы горада білі ў адказ карцеччу, рабілі ўдалыя вылазкі, нават захоплівалі казацкія гарматы. Аднак 10 кастрычніка гарнізон Быхава мусіў здацца на ганаровых умовах і прысягнуў каралю Аўгусту II. Горад і замак разам з гарматамі і ўсёй амуніцыяй пераходзілі да Сініцкага, частка гарнізона і наёмнікі пераводзіліся ў Магілёў, запарожцы амнісціраваліся. Мяшчанам пакідаліся ўсе вольнасці і прывілеі, у склад гарнізона замка ўводзілася 400 гвардзейцаў караля Аўгуста II.[1][2]

Зноскі

  1. Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т. 35. С. 199, 252
  2. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. Вильна, 1867. Т. 2. С. VIII—IX.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]