Аблога Канстанцінопаля, 1422

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аблога Канстанцінопаля, 1422
Legenda miejsce bitwy.svg
Фота
Найстарэйшая карта Канстанцінопаля, якая дайшла да нашых часоў, 1422.
 
Дата: 1422
Месца: Канстанцінопаль, Візантыя
Вынік: перамога візантыйцаў
Праціўнікі
Візантыйская імперыя Асманская імперыя
Камандуючыя
Іаан VIII Палеолаг Мурад II
Сілы бакоў
невядомыя невядомыя
 
Візантыйска-асманскія войны
Бафеус - Каталонская кампанія (1303-1311) - Бруса - Пелеканон - Нікея - Нікомедыя - Цымпа - Галіполі (1) - Адрыянопаль - Галіполі (2) - Філадэльфія - Канстанцінопаль (1) - Фесалоніка - Канстанцінопаль (2)

Аблога Канстанцінопаля (1422) — нягледзячы на адсутнасць рэальных ваенна-палітычных рэсурсаў, Візантыйская імперыя ўмяшалася ў міжусобіцу асманскіх прэтэндэнтаў на султанскі сталец. Стаўленік візантыйцаў прайграў, а новы султан Мурад II з вялікім войскам у чэрвені 1422 года падышоў да Канстанцінопаля і аблажыў яго. Нягледзячы на выкарыстанне асманамі цяжкай артылерыі, абаронцы горада, у т.л. і жанчыны, упарта абараняліся. 24 жніўня яны адбілі асманскі прыступ, накіраваны на браму св. Рамана. Уначы асманы спалілі свае аблогавыя збудаванні і адступілі, Канстанцінопаль выратавалі атрыманыя султанам Мурадам звесткі аб мецяжы, паднятым у тыле яго малодшым братам.


Літ.:

Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.