Аблога Ноўгарада (1170)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аблога Ноўгарада, 1170)
Аблога Ноўгарада войскамі Андрэя Багалюбскага
Бітва наўгародцаў і суздальцаў у 1170 годзе, фрагмент іконы 1460 года
Бітва наўгародцаў і суздальцаў у 1170 годзе, фрагмент іконы 1460 года
Дата 22—25 лютага 1170 года
Месца г.Ноўгарад
Вынік паражэнне кааліцыі Андрэя Багалюбскага
Праціўнікі
Уладзіміра-Суздальскае княства
Полацкае княства
Мурамскае княства
Разанскае княства
Наўгародская зямля
Камандуючыя
Юрый Андрэевіч
Раман Расціславіч
Мсціслаў Расціславіч Храбры
• сын Глеба Расціславіча
• сын Юрыя Уладзіміравіча
Раман Мсціславіч

Аблога Ноўгарада (1170) — няўдалы ваенны паход войскаў Андрэя Багалюбскага і яго саюзнікаў, прадпрыняты праз год пасля ўзяцця імі Кіева.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1168 годзе наўгародцы заклікалі сабе на княжанне Рамана, сына Мсціслава Ізяславіча Кіеўскага. Першы паход быў праведзены супраць полацкіх князёў, саюзнікаў Андрэя. Зямля была спустошана, войскі не дайшлі да Полацка 30 вёрст. Затым Раман атакаваў Таропецкую воласць Смаленскага княства.

Магчыма, Мсціслаў Ізяславіч кіеўскі няправільна ацаніў стратэгічнае становішча, адправіўшы частку паўднёвых сіл на дапамогу Раману ў той час, калі яго праціўнікі рыхтавалі паход на Кіеў. Пасланае войска на чале з Міхаілам Юр’евічам і чорныя клабукі былі перахоплены Расціславічамі па дарозе з-за здрады чорных клабукоў.

Храналагічна паміж узяццем Кіева і паходам на Ноўгарад летапіс змяшчае апавяданне пра сутыкненне наўгародцаў з суздальцамі ў Завалоччы, перамога ў якім дасталася наўгародцам.

Узімку 1170 года прыйшлі пад Ноўгарад Мсціслаў Андрэевіч, Раман і Мсціслаў Расціславічы, Усяслаў Васількавіч Полацкі, разанскі і мурамскі палкі[1]. Наўгародцы пабудавалі вакол горада астрог.

На 4-ы дзень аблогі, 25 лютага, быў прадпрыняты штурм, які доўжыўся цэлы дзень. Да вечара Раман з наўгародцамі перамог суздальцаў і іх саюзнікаў (верагодна, адбіў штурмы і арганізаваў вылазку). Наўгародцы паланілі так шмат суздальцаў, што прадавалі іх за бесцань (па 2 нагаты).

Аднак неўзабаве ў Ноўгарадзе наступіў голад, і наўгародцы вырашылі заключыць мір з Андрэем на ўсёй сваёй волі і запрасілі на княжанне Рурыка Расціславіча, а яшчэ праз год — Юрыя Андрэевіча.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі