Аблога Полацка (1518)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Полацка (1518)
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўская вайна 1512—1522 гадоў
Дзвіна пад Полацкам
Дзвіна пад Полацкам
Дата 1518
Месца Полацк
Вынік перамога Вялікага Княства Літоўскага
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства Маскоўскае
Камандуючыя
Альберт Гаштольд
Ян Баратынскі
Васіль «Нямы» Шуйскі
Іван Шуйскі
Сілы бакоў
2000[1] 7000[1]

Абло́га По́лацка адбывалася ў 1518 годзе ў ходзе шостай літоўска-маскоўскай вайны (1512—1522). Літоўкая армія адстаяла горад.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У 1518 годзе маскоўскія ўлады вылучылі значныя сродкі для паходу на Полацк. Да горада было накіравана 150-тысячнае наўгародскае войска Васіля Шуйскага і пскоўскае Івана Шуйскага. Войска было ўзмоцненай цяжкай артылерыяй.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Маскалі ўсталявалі абложныя вежы і абстралялі гарадскія муры снарадамі. Аднак неўзабаве ў іх скончылася харчаванне, і ім давялося перайсці праз Дзвіну[2]. Тым часам да Полацка падышло войска полацкага ваяводы Альберта Гаштольда і польскіх наймітаў Яна Баратынскага[3]. 29 ліпеня аб'яднаныя войскі разбілі маскалёў, якія займаліся пошукам харчавання. Маскоўцы, атрымаўшы значныя страты, былі вымушаны адступіць.

Паводле легенды, запісанай Бернардам Вапоўскім[1] і Марцінам Бельскім[4], літоўскае восйка не магло знайсці месца, дзе перайсці Дзвіну. Раптам ім з'явіўся хлопец на прыгожым кані, які сам перайшоў раку і знік на іншым беразе[1]. Жаўнеры пазналі ў ім памерлага княжыча Казіміра, старэйшага брата вялікага князя Жыгімонта Старога.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Jasiulionis, Ridas. Atminties kaleidoskopas: kovo 4 diena (літ.). Bernardinai.lt (4 сакавіка 2005). Праверана 28 жніўня 2014.(недаступная спасылка)
  2. Sergeĭ Mikhaĭlovich Solov’ev. History of Russia: The Age of Vasily III. — Academic International Press, 1976. — Т. 9. — С. 78. — ISBN 0875690661.
  3. Edvardas Gudavičius. Lietuvos istorija. Nuo seniausių laikų iki 1569 metų. — Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 1999. — С. 520. — ISBN 9986-39-112-1.
  4. Mintautas Čiurinskas. Karas ir kultūra Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje: 1514 metai // Senoji Lietuvos literatūra. — 2001. — В. 31. — С. 153. — ISSN 1822-3656.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]