Аблога Родаса (1522)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аблога Родасу, 1522)
Аблога Родаса
Фрагмент Родаскай крэпасці.
Фрагмент Родаскай крэпасці.
Дата 26 чэрвеня20 снежня 1522
Месца востраў Родас
Вынік Капітуляцыя крэпасці
Праціўнікі
Асманская імперыя Ордэн гаспітальераў
Камандуючыя
Сулейман Цудоўны
Мустафа-паша
Ахмед-паша
Філіп дэ л’Іль-Адам
Сілы бакоў
каля 100 тысяч чалавек 6-7 тысяч чалавек (600 рыцараў і збраяносцаў, 500 наёмных салдатаў, 5000 апалчэнцаў)
Страты
30-40 тысяч чалавек 400-450 рыцараў і збраяносцаў, 2000 апалчэнцаў і наймітаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аблога Родаса (1522), аблога крэпасці на в. Родас, якая належала Ордэна гаспітальераў, войскамі Атаманскай Турцыі (26 чэрвеня — снежань 1522).

Перад падзеямі[правіць | правіць зыходнік]

У 1-й чвэрці 16 ст. Турцыя дасягнула піку сваёй магутнасці пры ўладаранні султана Сулеймана. Тымчасам, ордэн гаспітальераў працягваў сур'ёзна перашкаджаць Турцыі у Эгейскім моры і Усходнім Міжземнамор'і. Каля 1521 стала ясным, што новая атака на сядзібу Ордэна — в. Родас, не прымусіць сябе чакаць.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

Атаманская Турцыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля 200 тыс. чал., вялікі флот.[1] Камандаванне — султан Сулейман.

Ордэн гаспітальераў[правіць | правіць зыходнік]

Каля 2000 абаронцаў, рыцараў і слугаў Ордэну. Камандаванне — гросмайстар Піліп Вілье дэ л'Іль Адам.

Аблога[правіць | правіць зыходнік]

Турэцкія войскі высадзіліся на Родасе 26.6.1522. Падобна як пры аблозе 1480 году, абложнікі мелі магутную артылерыйскую падтрымку, абаронцы з'яўлялі выдатную інжынерную падрыхтоўку ў абароне. Штурмы і абстрэлы працягваліся каля сямі месяцаў.

Лічыцца, што канцлер Ордэна, Андрэа д'Амарал, які быў у варожых адносінах з гросмайстрам, меў сувязь з туркамі, у лістападзе 1522 ён быў абвінавачаны ў гэтым і пакараны смерцю.[2]

Перад лістападам 1522 туркі мелі вялізныя страты, але і Ордэн страціў больш за 10 % сваіх лічэбна слабых войскаў. У снежні 1522 султан Сулейман прапанаваў вельмі ганаровыя ўмовы здачы крэпасці. Большасць насельніцтва востраву і некаторыя з рыцараў падтрымлівалі ідэю ганаровай здачы, і, пасля некалькіх асабістых сустрэч з Сулейманам, гросмайстар дэ л'Іль Адам згадзіўся з умовамі султана. Крэпасць і востраў былі здадзены.

Пасля падзей[правіць | правіць зыходнік]

Рыцары, разам з многімі з насельніцтва Родасу, пакінулі востраў з усёй сваёй зброяй і здабыткам, але мусілі пакінуць на востраве свае гарматы. У цікавым павароце падзей англійскі кароль Генрых VIII зафундаваў рыцарам новыя гарматы. Гэта было яшчэ да нацыяналізацыі маёмасці англійскай царквы.

Гл. таксама: Аблога Родасу 1480, Аблога Мальты 1565.

Зноскі

  1. Цалкам магчыма, што колькасць турэцкага войска была перабольшана сучаснікамі. Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003. с. 9.
  2. Паводле сучаснікаў, ён так і не прызнаўся ў гэтым.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003.