Аблога Срэбраніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абло́га Срэ́браніцы (баснійская: Opsada Srebrenice, сербская: Опсада Сребренице) — трохгадовая аблога горада Срэбраніца ва ўсходняй частцы Босніі і Герцагавіны, якая доўжылася з красавіка 1992 года па ліпень 1995 года падчас Баснійскай вайны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля нападу Югаслаўскай народнай арміі (JNA) і сербскай добраахвотніцкай гвардыі (SDG), горад быў канчаткова абложаны арміяй Рэспублікі Сербскай (VRS) у маі 1992 года. У чэрвені 1995 года камандуючы арміі Рэспублікі Босніі і Герцагавіны (ARBiH) у анклаве, Насер Орыч, пакінуў Срэбраніцу і збег у горад Тузла. Ягоным наступнікам стаў Раміз Бечыравіч.

У ліпені 1995 года Срэбраніца была захоплена падчас аперацыі пад кодавай назвай Operation Krivaja '95 аб'яднанымі сіламі Рэспублікі Сербскай і шматлікіх ваенізаваных фарміраванняў, якія ўключаны сотні грэчаскіх і рускіх добраахвотнікаў. Наступствам захопу горада стала разня мужчынскага насельніцтва горада (было забіта 8000 баснійскіх мужчын і хлопчыкаў), і лічыцца найбуйнейшым актам масавага забойства ў Еўропе з канца Другой сусветнай вайны. Гэтае злачынства было вызначана як генацыд міжнароднымі крымінальнымі судамі. У выніку, генерал VRS Радзіслаў Крсціч быў прызнаны вінаватым Міжнародным крымінальным трыбуналам па былой Югаславіі (МТБЮ) у забойстве, пераследзе і генацыдзе. Генерал VRS Здраўка Талімір быў таксама прызнаны вінаватым у генацыдзе. Абодва былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне. Ратка Младзіч, камандуючы VRS падчас вайны, быў абвінавачаны ў разні ў Срэбраніцы. Камандзір баснійскіх сіл у анклаве Насер Орыч, быў прызнаны вінаватым у няздольнасці прадухіліць жорсткае абыходжанне вайскоўцаў VRS да зняволеных, якія ўтрымліваліся ў Срэбраніцы ў перыяд з верасня 1992 года па сакавік 1993 года. Тым ня менш, яго прысуд быў адменены ў 2008 годзе.