Аблога брытанскіх баз у Басры
Аблога брытанскіх баз у Басры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
![]() | |||
Дата | 27 лютага – 3 верасня 2007 | ||
Месца | Басра | ||
Вынік | перамога «Арміі Махдзі» | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аблога брытанскіх баз у Басры ажыццяўлялася паўстанцкай групоўкай «Армія Махдзі». Гэта абдылося на фоне падрыхтоўкі горада да перадачы іракскім урадавым сілам, аднак нечакана Басра была захоплены баевікамі з дзвюх розных іракскіх груповак, уключаючы Армію Махдзі. Брытанцы, а таксама невялікія дацкія падраздзяленні, апынуліся пад аблогай на сваіх базах, будучы здольнымі весці толькі абмежаваныя абарончыя дзеянні.
Базы[правіць | правіць зыходнік]
Да гэтага моманту вайны ў Басры засталося ўсяго дзве брытанскія базы. Адна знаходзілася на ўскраіне горада ў аэрапорце з гарнізонам у 5000 чалавек. У асноўным там былі вайскоўцы сухапутнай арміі і каралеўскіх ВПС. Другая, дзе праходзіла частка баявых дзеянняў, знаходзілася ў цэнтры горада ў былым палацы Садама Хусейна, з гарнізонам з 700 байцоў[1].
Аблога[правіць | правіць зыходнік]
Першы брытанскі салдат, які загінуў у горадзе пасля аперацыі «Сіндбад», быў забіты 27 лютага пры вяртанні ў гатэль «Шат-эль-Араб»[5].
Падчас аблогі аэрадром пастаянна падвяргаўся мінамётным і ракетным абстрэлам, прычым па дзесяткі разоў у дзень. Нягледзячы на цяжар агню, было адносна мала парушэнняў у рабоце войск, так як значныя намаганні былі прыкладзены для ажыццяўлення мер абароны. Яны ўключалі пасіўныя меры на базе, такія як фізічнае ўмацаванне канструкцый, і актыўныя меры, такія як баявое патруляванне, якое праводзілася эскадрыллямі палка Каралеўскіх ВПС у зоне наземнай абароны лагера, а таксама за межамі перыметра.
Трохвугольнік Вуць, плоская зона, якая аб’ядноўвае адкрытыя пусткі, балоты і навалы будынкаў, выкарыстоўваўся Арміяй Махдзі для нанясення мінамётных і ракетных удараў як па аэрапорце, так і па палацы[1][6]. Патрульныя рэйды брытанцаў пазбавілі баевікоў магчымасці выкарыстоўваць наземную зону абароны аэрапорта для запуску чаго-небудзь, акрамя невялікай колькасці ракет. Аднак гэта, магчыма, вымусіла іх выкарыстоўваць агнявыя кропкі, якія знаходзіліся далей, што азначала выкарыстанне больш буйных ракет з адпаведна вялікімі боегалоўкамі.
За два месяцы, з чэрвеня па жнівень, па аэрапорце было выпушчана больш за 300 ракет. Пачасціліся снайперскія, якія сталі звычайнай з’явай для брытанскага кантынгенту. Супраць варожых патрулёў шырока выкарыстоўваліся самаробныя выбуховыя прылады. Выбухі і арганізаваныя засады перашкаджалі аўтакалонам з аэрапорта, якія перавозілі прадукты харчавання, паліва, боепрыпасы і іншае абсталяванне для палаца. Канвоі ў асноўным выкарыстоўваліся для выканання гэтай задачы, паколькі верталёты падвяргаліся высокай рызыцы быць збітымі.
Адступленне з палаца Басры[правіць | правіць зыходнік]
3 верасня пад покрывам цемры і без усялякай увагі прэсы брытанская армія адступіла з палаца ў аэрапорт, пакінуўшы ў горадзе свой апошні плацдарм. Басра была пакінута паўстанцам[7].
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
Пасля вываду войск Вялікабрытанія падвергнулася рэзкай крытыцы за адступленне з горада, у асноўным з боку амерыканскіх вайскоўцаў, якія самі пацярпелі няўдачу ў іншых раёнах Ірака[8]. Фармальна, кантроль над горадам быў перададзены іракскім сілам бяспекі, але фактычна Басра знаходзілася ў руках радыкальных паўстанцаў. У бліжэйшыя месяцы яны вялі барацьбу за кантроль над горадам, і кожны месяц паведамлялася аб гібелі да 100 чалавек, у асноўным грамадзянскіх асоб. Над экспартам нафты з горада сфармавалася манаполія чорнага рынку.
У канцы сакавіка 2008 года іракскія войскі пачалі штурм Басры[9][10].
Брытанскія войскі захоўвалі кантроль над аэрапортам Басры да 2009 года, калі ён быў перададзены пад грамадзянскі кантроль Ірака. 7-е крыло аховы ВПС Вялікабрытаніі і 15-я эскадрылля палка ВПС Вялікабрытаніі былі апошнімі брытанскімі падраздзяленнямі, якія пакінулі горад. Па цікаваму гістарычнаму супадзенню гэтыя ж падраздзялення былі апошнімі брытанскімі войскамі, якія пакінулі Кэмп-Бастыён (Гільменд, Афганістан) у лістападзе 2014 года.
Зноскі
- ↑ а б в Under siege — Times Online Архівавана 10 студзеня 2008 года.
- ↑ http://icasualties.org/Iraq/Fatalities.aspx Архівавана 26 сакавіка 2010.
- ↑ British soldiers die as helicopter is shot down. Then Basra erupts in bloody gun
- ↑ icasualties.org Архівавана 26 сакавіка 2010.
- ↑ «MoD names soldier killed in Iraq» BBC News 28 February 2007
- ↑ Death in Basra: the British under siege. Times Online. August 9, 2007. http://www.timesonline.co.uk/tol/news/world/iraq/article2224987.ece.
- ↑ British withdraw from Basra — PBS Newshour Архівавана 15 студзеня 2014.
- ↑ Senior US military say British suffered "defeat" in Basra and left people of the city to be "terrorised". BBC Press Office. 29 September 2010. http://www.bbc.co.uk/pressoffice/pressreleases/stories/2010/09_september/29/iraq.shtml.
- ↑ Rayburn, Joel D.; Sobchak, Frank K. (2019). The U.S. Army in the Iraq War – Volume 2: Surge and Withdrawal, 2007-2011. Carlisle, PA: U.S. Army War College Press. pp. 350-368. https://ssi.armywarcollege.edu/pubs/display.cfm?pubID=1376. Retrieved on 2019-05-02. Архівавана 20 жніўня 2019.
- ↑ Rayburn and Sobchak, Vol II., 2019, 368.