Абнаўленства
Абнаўле́нства — апазіцыйны рух у Рускай Праваслаўнай Царкве ў 1920—1940-я гг. Узнік пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., яго прадстаўнікі выступілі за «абнаўленне Царквы, за яе лаяльныя адносіны да савецкай улады»; мелі на мэце змяніць традыцыйныя формы рэлігійнай дзейнасці, не закранаючы асновы веравучэння і культу. Змагаліся супраць кіраўніцтва афіцыйнай Рускай Царквы, якое ў пачатку 1920-х гг. было настроена супраць савецкай улады. Асноўныя групы абнаўленцаў: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Саюз суполак старажытнаапостальскай царквы». У 1920-я гг. рух абнаўленцаў меў падтрымку з боку дзяржаўных структур.
З пераходам кіраўніцтва патрыяршай Царквы на шлях лаяльнасці да савецкай улады рух абнаўленцаў пачаў затухаць. Многія з іх адышлі ад рэлігіі, некаторыя вярнуліся ў старую Царкву. Пасля смерці ў 1946 г. аднаго з лідараў абнаўленства А. І. Увядзенскага рух перастаў існаваць.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі стварылі ў 1924—1934 гадах Беларускую аўтаномную Праваслаўную Царкву, чые прыходы размяшчаліся ва ўсходняй Беларусі (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абнаўленцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Абнаўленцы // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.
- Maszkiewicz Mariusz., Mistyka i rewolucja. Aleksandr Wwiedeński i jego koncepcja roli cerkwi w państwie komunistycznym, Nomos, Kraków 1995