Аболецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аболецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Абольцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 984
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Або́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абольцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Няклюдаўскага сельсавета Талачынскага раёна перададзены вёскі Мошава і Гравы[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Талачынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Аболецкага сельсавета 23 населеныя пункты[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Алёнавіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Алёнавічы, Ваўкавічы, Відзінічы, Вялікае Гальцава, Вялікія Міхінічы, Гарбачэва, Гаршчэўшчына, Грачыхі, Засценкі, Казігорка, Козаўка, Лаўрэнаўка, Лешава, Малыя Міхінічы, Межыёва, Прысмакі, Ржэўка, Станаўка і Філістава)[3]. У 2000-я гады скасаваны пасёлак Лукі. 29 снежня 2021 года скасавана вёска Пішчакіна[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1436 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 984 чалавекі[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Решение Толочинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2021 г. № 183 Об упразднении сельского населенного пункта Толочинского района Витебской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.