Абрадавы рух у Галіцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абрадавы рух у Галіцыі — кампанія, якая праводзілася ўніяцкім духавенствам у Галіцыі, каб выдаліць з літургіі элементы лацінскага абраду, якія з'явіліся ў ёй паміж XVII і XIX стагоддзямі. Гэта быў метад барацьбы за нацыянальнае самавызначэнне русінаў (украінцаў) у Галіцыі. Узорам для святароў удзельнікаў руху былі абрадавыя традыцыі Праваслаўнай Царквы Расіі. Абрадавы рух праводзіўся па ініцыятыве шырокіх мас, без скаардынаванага плана і без афіцыйнага дазволу грэка-каталіцкай іерархіі.