Абразія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абразія, геалогія)
Механізм абразійнага працэсу і ўтварэння кліфа.
Польскае ўзбярэжжа Балтыйскага мора

Абра́зія (ад лац.: abrasio — саскрабанне) — разбурэнне хвалямі і прыбоем берагоў акіянаў, мораў, азёраў, вадасховішчаў. Інтэнсіўнасць залежыць ад сілы хвалевага ўздзеяння, геалагічнай будовы і стромкасці берагоў, велічыні нахілу прылеглай зоны дна і інш. У выніку абразіі ўтвараюцца абразійныя ўступы (кліфы), хвалепрыбойныя нішы, падводныя абразійныя тэрасы (бенчы  (укр.)). Працягласць абразійных участкаў берагоў вадаёмаў Зямлі складае каля 400 тыс. км (51 % агульнай даўжыні). У многіх месцах на прадухіленне абразіі выдаткоўваюцца значныя матэрыяльныя сродкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]