Абрамава (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абрамава — археалагічныя помнікі: гарадзішча і курганныя могільнікі каля в. Абрамова Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 2,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Гарадзец. Належала да днепра-дзвінскай культуры, датуецца IIV стст. Пляцоўка акруглай формы дыяметрам 37—38 м, вышынёй 5—6 м. Умацавана 3 кальцавымі валамі вышынёй да 2,5 м, равамі і глыбінёй да 2,5 м. разамкнутымі ў паўночнай частцы для ўваходу. У 1966 г. К. П. Шут даследаваў ў паўднёвай частцы пляцоўкі 150 м2, зрабіў прарэзку валоў. У 1979 г. абследаваў В. І. Шадыра. Культурны пласт 0,8—12 м. Выяўлены рэшткі наземных пабудоў слупавой канструкцыі, абгарэлыя бярвёны абарончых збудаванняў. Знойдзены фрагменты домніц, каменныя зерняцёркі, жалезныя наканечнікі стрэл, шылы, некалькі касцяных рэчаў, ляпны посуд у асноўным слоікападобнай формы, фрагменты посуду з сеткападобным арнаментам, ігла, даўжыня якой 12 см, дыяметр сячэння 0,4 см. Ігла мае вузкае кропляпадобнае вушка, канец загнуты. Аналагічны выраб быў знойдзены ў гарадзішчы Новыя Батэкі (Смаленская вобласць, Расія).

Курганны могільнік—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад гарадзішча. 32 насыпы дыяметрам 5—7 м, вышынёй каля 1 м. Выявіў у 1966 г. К. П. Шут. У 19741975 гг. З. М. Сяргеева даследавала 4 курганы. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду IXX стст. Належаў крывічам.

Курганны могільнік—2[правіць | правіць зыходнік]

Знахолзіцца за 0,6 км на захад ад вёскі. Больш 40 насыпаў дыяметрам 3—4 м, вышынёй 0,5—1 м. Выявіў у 1966 г. К. П. Шут. У 19741975 гг. З. М. Сяргеева даследавала 9 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах галавой на захад. Пахаванні адзіночныя і парныя. Выяўлены інвентар — ганчарны посуд з лінейным арнаментам і неарнаментаваны, бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, вітыя і шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, пасярэбряныя пранізкі. Датуецца XIXII стст., належаў крывічам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / [Г. В. Штыхов]; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 36.
  • Сергеева, З. М. // Археологические открытия 1974 г. / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б.А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1975. — 579 с. — С. 425 — 426.
  • Сергеева, З. М., Савицкий, М. Г. Работы на Освейщине // Археологические открытия 1974 г. / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б.А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1975. — 579 с. — С.
  • Шадыра, В. І. Абрамава / В. І. Шадыра // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 13 — 14. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Шадыра, В. І. Беларускае Падзвінне: І тысячагоддзе н.э. / Шадыра В.І.; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; [навук. рэд. Г. В. Штыхаў]. — Мн.: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2006. — 148, [1] с.
  • Шадыро, В. И. Ранний железный век северной Белоруссии / В. И. Шадыро; АН Белорусской ССР, Ин-т истории; Под ред. А. Г. Митрофанова. — Мн.: Наука и техника, 1985. — 123, [3] с.
  • Шут, К. П. Городища эпохи раннего железа на северо-западе Белоруссии // Доклады к XI конференции молодых ученых Белорусской ССР (ноябрь 1967 г.) / [редколэ: Н. Е. Завалеев и др.]. — Мн.: [б. и.], 1967. — 444 с. — С. 406 — 424.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]