Абрам Ісакавіч Рабкін
| Абрам Ісакавіч Рабкін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1925 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 снежня 2013 (88 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | рэалізм |
| Вядомыя працы | «Сапожнік старога Бабруйску», «Уніз па Шашэйнай» |
| Узнагароды | |
Абрам Ісакавіч Рабкін (27 кастрычніка 1925, Бабруйск, БССР — 5 снежня 2013, Санкт-Пецярбург) — беларуска-расійскі мастак — жывапісец, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР. Працаваў у станковым жывапісе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства будучага мастака прайшло ў Бабруйску, у старым габрэйскім квартале. Сям’я жыла на вуліцы Шашэйнай, 44 (цяпер вуліца Бахарава). Браў урокі малявання ў Я. А. Ярмалкевіча. У чэрвені 1941 года, за дзень да акупацыі Бабруйска, разам з маці і сястрой Соняй быў эвакуіраваны з горада. Пасля быў мабілізаваны ў войска.
З 1946 па 1949 год вучыўся ў Ленінградзе ў сярэдняй мастацкай школе пры Інстытуце жывапісу, разьбярства і архітэктуры. Настаўнікамі яго былі І. А. Срэбраны, Б. С. Угараў. З 1949 па 1951 год займаўся ў Мастацкім вучылішчы імя В. А. Сярова. Застаўся жыць у Ленінградзе. Удзел у мастацкіх выстаўках браў з 1961 года[1]. У 1962 годзе ўступіў у Союз мастакоў Расіі.
У 1998 годзе ў Мінску была выдадзена кніга Абрама Рабкіна «Уніз па Шашэйнай».
У 2003 годзе была напісана аповесць пра першага настаўніка малявання Яўгена Аляксандравіча Ярмалкевіча «Усё пачыналася ў Бабруйску»
У 2013 годзе ў Бабруйску была выдадзена яшчэ адна кніга — «Вакол вайны», прэзентацыя якой прайшла ў лістападзе ў Бібліятэцы імя М. Горкага.
Меў у Бабруйску сваю творчую майстэрню на вуліцы Дзяржынскай. Напісаў больш за 400 карцін, прысвечаных роднаму гораду.
У 2016 годзе дачка мастака Вольга Рабкіна перадала Бабруйскаму мастацкаму музею творчую спадчыну бацькі: карціны, працоўныя матэрыялы, дакументы. Гэта дало магчымасць заняцца вывучэннем творчасці Рабкіна.[2]
Асноўныя тэмы творчасці: вайна і горад дзяцінства.[2]
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 1981 — «Горад майго дзяцінства», персанальная выстаўка ў Ленінградзе, прысвечаная Бабруйску.
- 2000 — персанальная выстаўка ў Мінску. Аўтар прадмовы да каталогу выстаўкі — мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.
- 2010 — «Я з пакалення вайны…», персанальная выстаўка ў Бабруйску, прысвечаная 85-годдзю мастака. Экспазіцыя была састаўлена з твораў, напісаных на фронце, пад час Вялікай Айчыннай вайны.
- 2025 — «Абрам Рабкин. Город, в котором я остался», персанальная выстаўка ў Бабруйскім мастацкім музеі, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака.[3]
Зноскі
- ↑ Русская дореволюционная и советская живопись в собрании Национального художественного музея Республики Беларусь. — Минск: «Беларусь», 1997. — Т. 2. — С. 226. — 448 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0147-4.
- ↑ а б Генадзь Благуцін Горад, у якім я застаўся // Мастацтва. — 2025. — Снежань — № 12. — С. 14. — ISSN 0208-2551.
- ↑ События (руск.). artbobruisk.by. Праверана 9 студзеня 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Давид Гарбар. Абрам Рабкин. Рисунки пером. (руск.)
- Інна Герасімава «Горад і Мастак». Прадмова да аповесці А. Рабкіна «Уніз па Шашэйнай». Мінск, ліпень 1998
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Абрам Рабкін. «Партрэт журналіста Яфіма Гейкера» ў Бабруйскім мастацкім музеі Архівавана 7 кастрычніка 2020.
- Скончался Абрам Рабкин (руск.) Архівавана 4 жніўня 2021.
- Скончался художник Абрам Рабкин (руск.) Архівавана 25 студзеня 2021.
- Вечерний Бобруйск. 11.10.2010. Война и Бобруйск глазами Абрама Рабкина (руск.) Архівавана 24 студзеня 2021.
- Вечерний Бобруйск. 17.11.2010. Большая мечта Абрама Исааковича (руск.) Архівавана 24 студзеня 2021.
- Вечерний Бобруйск. 18.05.2011. 18 мая 2011 года в Бобруйске (руск.) Архівавана 23 красавіка 2016.
- Вечерний Бобруйск. 24.05.2011. Абрам Рабкин — «Заслуженный художник Российской Федерации» Архівавана 24 студзеня 2021.
- Вечерний Бобруйск. 26.10.2012. Абрам Рабкин: «Улица моего детства» (руск.) Архівавана 24 студзеня 2021.
- Вечерний Бобруйск. 14.04.2014. Абрам Рабкин. Завещание (руск.) Архівавана 24 студзеня 2021.
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Расіі
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Яўрэйскія мастакі