Абрам Барысавіч Забораў
Абрам Барысавіч Забораў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Барыс Забораў |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | сюжэтна - тэматычная карціна, гістарычная карціна, пейзаж, партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Узнагароды |
Абрам Барысавіч Забораў (18 лютага 1911, м. Лёзна, у Аршанскім павеце, Магілёўская губерня — 1985, г. Кфар—Сава) — беларускі жывапісец і графік, бацька вядомага мастака Барыса Заборава.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе яго настаўнікамі былі М. Эндэ і В. Руцай. Быў сябрам Саюза мастакоў БССР да 1978 года.
За творчыя поспехі быў узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945). З 1931 года жыў і працаваў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў у Ізраіль.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.
Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін:
- «Змена шахцёраў» (1931),
- «Чапаеў» (1936),
- «Дзе сын?» (1936),
- «Перад баевым заданнем» (1941 — 42),
- «Вяртанне з палявых работ» (1948),
- «Вечар на рэйдзе» (1950),
- «Рыбакі з возера Нарач» (1957),
- «Яны стаялі насмерць» (1964),
- «Рэйд Льва Даватара» (1965),
- «На зямлі, на моры і ў небе» (трыпціх, 1965),
- «Прысяга народных мсціўцаў» (1967),
- «Перад бурай» (1969),
- «Чырвоныя эскадроны» (1970),
- «Салдаты. Тры пакаленні» (1978).
У творчай спадчыне мастака таксама партрэты і лірычныя пейзажы.
У 1930—я гады працаваў у кніжнай графіцы. Ім былі зроблены малюнкі да наступных кніг:
- «Як памёр Дзянка» (1931, вокладка і ілюстрацыі),
- Чарняўская Л. «Лявоніха» (1932, ілюстрацыі),
- Чарняўская Л. «Перамога» (1932, ілюстрацыі),
- Ліпман Н. «Далёкаўсходняя» (1932, вокладка),
- Маршак С. «Вайна з Дняпром» (1934, ілюстрацыі),
- Барто А. «Брацікі» (1935, ілюстрацыі)[1].
Сярод станковых графічных работ вылучаецца малюнак вугалем «Партызан» (1952)[2].
Прымаў удзел ў мастацкіх выстаўках з 1931 г. Персанальная выстаўка была праведзена ў г. Мінску ў 1973 г.
З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Абрама Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…»[3].
Зноскі
- ↑ Церашчатава В. В. Беларуская кніжная графіка (1917—1941) / рэд. Л.Н. Дробаў. — Мн., 1978. — С. 89. — 96 с. — 1 200 экз.
- ↑ Орлова А.С. Искусство Советской Белоруссии. Очерки. — М., 1960. — С. 266. — 326 с. — 2 600 экз.
- ↑ И дольше века...(недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Художники Советской Белоруссии / редкол.: В. И. Версоцкий, Н. И. Гончаров, Н. Т. Гутиев и др. — Мн.,: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Лёзне
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Цэнтральнай акрузе Ізраіля
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Члены Саюза мастакоў БССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Яўрэйскія мастакі