Абрам Гурвіч
| Абрам Гурвіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 26 лютага 1863 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 снежня 1940 (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Дзеці | Шоіл Гурвіч |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | badchen, пісьменнік, паэт |
Абрам Гурвіч, Гурэвіч (26 лютага 1863, Барысаў − 30 снежня 1940, Беразіно) — яўрэйскі паэт, артыст-бадхан, збіральнік фальклору, пісьменнік. Бацька Шоіла, дзед Меера Гурвіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і вандроўнага гандляра Ізроіла, вучыўся ў хедары з бацькам, потым у барысаўскім ешыбоце. У маладосці дапамагаў запісваць вершы хвораму бадхану Навуму Клябанаву, потым жыў у іншым горадзе, працаваў на фабрыцы, машынай яму адрэзала правую руку. Потым ён пасяліўся ў Беразіне, ажаніўся, стаў крамнікам, а пазней бадханам. Яго называлі «Беразінскі бадхан». У старасці аслеп і хварэў на паралюш.
Складаў парады для вясельных артыстаў, святочныя вершы, грамадзянскія вершы аб пагромах і звычайным жыцці, апавяданні. Пакінуў успаміны. Збіраў народныя выразы, клезмерскі жаргон. Дасылаў свае творы сыну ў Амерыку, з усёй яго творчасці надрукаваны толькі 2 раздзелы з аповесці «Дэр шварцэр пэлц мітн вайсн колнер» (Чорны кажушок з белым каўняром) у часопісе «Акцябр».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 30 снежня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Барысаве
- Памерлі ў Бярэзінскім раёне
- Пахаваныя ў Бярэзінскім раёне
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Ідышамоўныя паэты
- Ідышамоўныя пісьменнікі
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Фалькларысты Беларусі
- Мемуарысты
- Пісьменнікі СССР
- Бадханы