Абрам Езафовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абрам Езафовіч
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Земскі падскарбі літоўскі
1509 — 1519
Папярэднік: Богуш Міхал Багавіцінавіч
Пераемнік: Богуш Міхал Багавіцінавіч
 
Дзейнасць: купец
Смерць: 1519(1519)
Ламазы
Дынастыя: Абрамовічы герба «Ляліва» і Q63481290?
Бацька: Езаф Рабчык
Дзеці: Васіль-Ян, Канстанцін, Марына

Абрам (Абрагам) Езафовіч Рабічковіч[заўв 1], у хрышчэнні Ян (? — кастрычнік 1519) — дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, частка багацця якога, як лічыцца, пайшла на пабудову Мірскага замка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку XVI ст. прозвішчы яшчэ шырока не ўжываліся, таму ў гістарычных дакументах Рабічковіч больш вядомы пад імем па бацьку — Езафовіч, пад ім Абрам і ўвайшоў амаль ва ўсе даведнікі. У часы валадарства Жыгімонта І члены яўрэйскай сям'і Рабічковічаў з Брэста становяцца галоўнымі і амаль адзінымі адкупшчыкамі вялікага князя.

Сын Іосіфа (Езафа) Рабчыка, які браў у арэнду збор мыта ў Кіеўскім ваяводстве, брат Міхеля.

Пасля разбурэння Кіева татарамі ў 1482 перасяліўся ў Вільню. Каля 1488 перайшоў з іўдаізму ў праваслаўе і перайшоў на службу да вялікага князя Казіміра. Узначальваў гарадскую адміністрацыю ў Смаленску (стараста), войт менскі і берасцейскі.

З 1494 гараднічы, з 1514 года староста ковенскі, староста салецкі, падскарбі земскі ВКЛ у 1509[2]/1510[3]1519.

Браў у арэнду мыта і корчмы па ўсім ВКЛ (Вільня, Смаленск, Берасце, Менск, Коўна, Новагародак, Полацк і іншыя). Даваў значныя пазыкі вялікім князям Аляксандру і Жыгімонту Старому, быў іх галоўным крэдыторам. За час свайго кіравання фінансамі ВКЛ дакладна адмежаваў вялікакняжацкія даходы ад дзяржаўных, цэнтралізаваў фінансавы апарат ВКЛ, ажывіў дзейнасць Віленскага манетнага двара.

Ад Аляксандра ў 1506 атрымаў маёнтак Вайдуны ў Віленскім павеце, Падгорскае ў Смаленскім павеце, Шэйпічы ў Менскім павеце, частку Раканцішскай пушчы. Купіў Новы Двор і Жараслаўску ў Гарадзенскім павеце, горад і замак Солец у Сандамірскім ваяводстве.

Вялікі маршалак ВКЛ Ян Забярэзінскі прыняў яго ў свой род з наданнем герба «Ляліва», што падцвердзіў Жыгімонт Стары (1507).

Меў сыноў Васіля (у каталіцтве Ян, п. у 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі), дачку Марыну.

Даследчык гісторыі замка Валянцін Калнін звязвае пачатак будаўніцтва Мірскага замка з атрымання вялікага крэдыту Юрыям Ільінічам ад фінансіста Абрама Езафовіча. Але сама гісторыя з атрыманнем вялікіх грошай ад Абрама Езафовіча лічыцца даволі заблытанай і інтрыгуючай.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Таксама Абрагам Ёзафавіч[1]

Зноскі

  1. Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
  2. Пазднякоў В. Езафовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 615. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)
  3. Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]