Абрам Левінман
Абрам Левінман | |
---|---|
іўр.: אברם לוינמן | |
Род дзейнасці | фатограф |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці | невядома |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абрам Левінман (іўр.: אברם לוינמן) — мінскі і гомельскі майстар мастацкай фатаграфіі[1].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Абрам Левінман паходзіў з мяшчанскага саслоўя. Невядома, дзе і калі ён вывучаў фотамастацтва, але ў канцы XIX стагоддзя стаў вядомым фатографам і саўладальнікам фотаатэлье ў цэнтры Мінска.
У 1896 годзе, разам з кампаньёнам Рыгорам Міранскім, Левінман атрымаў дазвол мінскага губернатара на адкрыццё ўласнай фотастудыі. Супрацоўніцтва з Міранскім доўжылася 2 гады.
Фотастудыя размяшчалася ў цэнтры Мінска — на вуліцы Губернатарскай, у доме Ярохава. Улічваючы даволі высокую канкурэнцыю ў асяроддзі фатографаў, кампаньёны дадаткова займалася бірулькамі, брошкамі з фота, нанясеннем фотаэмалі. Таксама яны прадавалі свае негатывы з відамі Мінска для паштовак І. Каплана і А. Рудэрмана.
З 1898 года Левінман пачаў працаваць самастойна. Атэлье «Французская фатаграфія» Левінмана было размяшчана «ў доме Лесніка, супраць каланчы» па Петрапаўлаўскай вуліцы.
Пазней Левінман адкрыў фотаатэлье і ў Гомелі, па Румянцаўскай вуліцы («дом нашчадкаў Цэйтліна, супраць казначэйства»). Першыя паспарту гомельскага перыяду яшчэ мелі мінскі адрас з новай наддрукоўкай на адным баку. Потым былі замоўленыя ўжо друкарскія паспарту з гомельскім адрасам.
У 1901—1902 гадах Рыгор Міранскі быў уладальнікам фатаграфічнага салона ў Слуцку (з 28 жніўня 1901 года па сакавік 1902 года), а потым перадаў яго Абраму Левінману[2].
У 1905 годзе прымаў удзел у фотаэкспазіцыі мастацка-прамышленнай выстаўцы ў Парыжы, дзе быў узнагароджаны Вялікім залатым медалём «За выдатную працу». Гэтая ўзнагарода знайшла свае адлюстраванне ў літаграфіі на адваротным баку фотаздымкаў, якія друкаваў Левінман у сваім атэлье.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Выяўленчае мастацтва Беларусі XX стагоддзя / М. Р. Баразна. – Мінск, 2017.
- Фотографы земли Белорусской, 1850–1918 / А. М. Величко. – Минск, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абрам Левінман