Абрам Эмануілавіч Фрыдман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абрам Эмануілавіч Фрыдман
Дата нараджэння 15 снежня 1911(1911-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1971(1971-04-24) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Зоя Іванаўна Озерава
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Абрам Эмануілавіч Фрыдман (15 снежня 1911, г. Сураж, Бранская вобласць — 24 красавіка 1971) — беларускі архітэктар-мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1939 г. Працаваў галоўным архітэктарам Магілёва. Член КПСС з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Дзіпрагары, Аўтатрансбудпраекце ў Маскве. У 1947 годзе Упраўленне па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў РСФСР накіравала для працы ў архітэктурна-праектную майстэрню пры Упраўленні галоўнага архітэктара г. Бранска, пасля працаваў у праектнай канторы «Бранскаблпраект», Бранскім філіяле Маскоўскага рэспубліканскага праектнага інстытута «Расдзіпрасельбуд»[1].

З 1959 па 1971 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар праектаў клубных і бібліятэчных будынкаў, медыцынскіх устаноў, жылых дамоў у Бранску (19481959), жылых дамоў па Смаленскай шашы, шматкватэрнага на плошчы Перамогі, з памяшканнем урачыстых абрадаў па Ленінскай вуліцы (19591971) у Віцебску[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Зояй Озеравай.

Зноскі

  1. Абрам Эммануилович Фридман (1911—1971)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Фридман Абрам Эммануилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]