Абрука (востраў)
| Абрука | |
|---|---|
| эст. Abruka | |
Бераг | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 8,78 км² |
| Насельніцтва | 30 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 3,42 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 58°08′55,20″ пн. ш. 22°30′27,97″ у. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Заходні Эстонскі архіпелаг |
| Акваторыя | Балтыйскае мора |
| Краіна | |
| Муніцыпалітэт | Павет Саарэ |
Абрука (эст.: Abruka) — адзін з астравоў Заходняга Эстонскага (Маанзундскага) архіпелага. Агульная плошча — 8,78 км². Насельніцтва (2014 г.) — 30 чал.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Абрука месціцца ў паўночна-заходняй частцы Рыжскага заліва, за 3,9 км ад вострава Саарэмаа. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 6,4 км. Найбольшая шырыня — 3,1 км.
Цэнтральную частку вострава займае шырокалісцевы лес (92 га) з такімі рэдкімі для Эстоніі пародамі дрэў, як дуб, ліпа, ціс, плюшч, ляшчына. Востраў Абрука насяляюць каля 2000 птушак, ёсць дзікі і алені. Для аховы прыроды на востраве створаны нацыянальны парк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У познім сярэднявеччы востраў Абрука належаў Эзэль-Вікскаму біскупству. Тут трымалі коней, колькасць якіх даходзіла да 150. Першыя сяляне з’явіліся толькі ў шведскі перыяд панавання (другая палова XVII ст. — першая чвэрць XVIII ст.). Яны займаліся пераважна рыбалоўствам. У XIX ст. на востраве быў адчынены першы маяк. У 1883 г. адчынена школа (працавала да 1972 г.). Пасля II сусветнай вайны насельніцтва вострава Абрука пачало стала зніжацца, што было выклікана абмежаваннямі ў жыцці на малым востраве.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На востраве Абрука стала пражывае каля 10—12 чалавек, аднак улетку насельніцтва павялічваецца да 30. Асноўныя заняткі мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка і абслугоўванне турыстаў. На востраве маюцца 2 маякі, мемарыял ахвярам парома «Эстонія» (1994 г.).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
