Абрэнавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абрэнавічы
сербск.: Обреновићи
Краіна Княства Сербія, Каралеўства Сербія
Тытулы князь, кароль
Заснавальнік Мілаш Абрэнавіч
Апошні кіраўнік Аляксандр Абрэнавіч
Год заснавання 1817
Спыненне роду 1903
Нацыянальнасць сербы

Абрэ́навічы (сербск.: Обреновићи) — сербская княжацкая, а з 1882 года — каралеўская дынастыя. Непрымірымыя ворагі Карагеоргіевічаў у барацьбе за прастол. Арыентаваліся на Аўстра-Венгрыю. Былі вельмі непапулярнымі ў народзе; апошні прадстаўнік, Аляксандр Абрэнавіч, быў па-зверску забіты разам з жонкай прыхільнікамі Карагеоргіевічаў.

Кіраўнікі і гады кіравання[правіць | правіць зыходнік]

У княжацкай дынастыі Абрэнавічаў была прынята незвычайная нумарацыя: не паводле імёнаў князёў, які паўтаралі, як гэта было прынята ў іншых дынастыях, а кожны наступны князь Абрэнавіч атрымліваў свой парадкавы нумар:

У 1842 годзе Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 годзе — адноўлены на сербскім прастоле.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]