Абсерваторыя Фабра
Выгляд
| | |
| Арыгінал назвы | Fabra Observatory |
|---|---|
| Тып | астранамічная абсерваторыя |
| Код | 006 (назіранні) |
| Размяшчэнне | Барселона, Каталонія |
| Каардынаты | |
| Вышыня | 415 м. |
| Дата адкрыцця | 1904 |
Абсерваторыя Фабра (катал.: Observatori Fabra) — астранамічная абсерваторыя, знаходзіцца на паўночным захадзе Барселоны, Каталонія. Абсерваторыя размяшчаецца на вышыні 415 метраў над узроўнем мора. Адкрыццё абсерваторыі адбылося ў 1904 годзе. Заснавальнікам і першым дырэктарам абсерваторыі на працягу больш трыццаці гадоў быў астраном Хасэ Комас-Сола. У цяперашні час абсерваторыя ўваходзіць у склад Каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў у Барселоне. Галоўная дзейнасць накіравана на даследаванне астэроідаў і камет.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Абсерваторыя Фабра
- Гісторыя абсерваторыі Архівавана 9 верасня 2007.
