Абскурантызм

Абскуранты́зм (ад лац.: obscurans, літаральна «які зацямняе»), таксама цемраша́льства — варожае стаўленне да прагрэсу пазнання і асветы, супрацьдзеянне ім з мэтай захавання старых, кансерватыўных традыцый, вераванняў і догм, якія лічацца вечнымі і непахіснымі[1].
Гісторыя паняцця
[правіць | правіць зыходнік]
Паняцце «абскурантызм» увайшло ў еўрапейскі лексікон у XVI стагоддзі дзякуючы палемічнаму трактату ў абарону гуманізму «Лісты цёмных людзей»[2].
У Расійскай імперыі з першай чвэрці XIX стагоддзя з'явіўся аналаг — слова «мракобесие» (цемрашальства). Яно ўзнікла як пераасэнсаванне царкоўнага выразу «мрок бесовский» (цемра д’ябальская) і ўпершыню было выкарыстана ў газеце «Северная почта» ў 1818 годзе як пераклад назвы французскай камедыі «La manie des ténèbres» (літаральна «цемраманія»). Пачынаючы з 1820-х гадоў, паняцце стала распаўсюджвацца ў мове перадавой грамадскасці[2].
У 1840-я гады ў колах рускай рэвалюцыйна-настроенай інтэлігенцыі словы «цемрашальства» і «абскурантызм» выкарыстоўваліся як антонімы прагрэсу, дэмакратычнай свабоды і любові да асветы. У знакамітым лісце да М. В. Гогаля (1847) В. Р. Бялінскі назваў пісьменніка «апосталам невуцтва, паборнікам абскурантызму і цемрашальства». З таго часу да паняцця трывала далучылася азначэнне «рэлігійнага», якое шырока выкарыстоўвалася і ў савецкі час[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 44.
- ↑ а б в Обскурантизм («мракобесие») (руск.). Большая российская энциклопедия.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абскурантызм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 44. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Обскурантизм («мракобесие») (руск.). Большая российская энциклопедия.
- Шаблон:ВТ-ТСД2
- Обскурантизм // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.