Абсцэс лёгкага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абсцэс лёгкага
Абсцэс лёгкага пры камп'ютарнай тамаграфіі. Бачна поласць у тканцы лёгкага.
Абсцэс лёгкага пры камп'ютарнай тамаграфіі. Бачна поласць у тканцы лёгкага.
МКХ-10 J85.85.
МКБ-10-КМ J85.2
МКХ-9 513.0513.0
МКБ-9-КМ 513.0[1][2]
DiseasesDB 7607
eMedicine med/1332 
MeSH D008169
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абсцэс лёгкага — некроз лёгкага і ўзнікненне абмежаванай поласці (больш 2 см[3]), якая ўтвараецца ў выніку гнойнага расплаўлення лёгачнай тканкі. Узбуджальнік - розныя мікраарганізмы (часцей за ўсё залацісты стафілакок). Характэрна зніжэнне агульных і мясцовых ахоўных функцый арганізма з-за траплення ў лёгкія і бронхі іншародных цел, слізі, ванітаў - пры алкагольным ап'яненні, пасля сутаргавага прыпадку або ў несвядомым стане. Спрыяюць хранічныя захворванні і інфекцыі (цукровы дыябет, хваробы крыві), парушэнне дрэнажнай функцыі бронхаў, працяглы прыём глюкакартыкоідаў, цытастатыкаў і імунадэпрэсантаў.

Этыялогія[правіць | правіць зыходнік]

Прычынай часцей за ўсё з'яўляецца:

  • пнеўманія, выкліканая стафілакокам, клебсіэлай, анаэробамі, а таксама кантактная інфекцыя пры эмпіеме плеўры;
  • аспірацыя іншародных цел.

Непрамыя прычыны:

  • септычныя эмбаліі, якія трапляюць гематагенным шляхам з ачагоў астэаміэліту, ганіту, прастатыту, радзей адзначаецца лімфогенны шлях - пры фурункулах верхняй губы, флегмонах дна поласці рота.
  • Множныя абсцэсы, часцей двухбаковыя, узнікаюць у выніку септыкапіеміі.

Абсцэс лёгкага можа быць: ускладненнем інфаркту лёгкага, распадам ракавай пухліны ў лёгкім.

Часцей сустракаецца ў мужчын сярэдняга ўзросту, 2/3 хворых злоўжываюць алкаголем. Хвароба пачынаецца востра: дрыжыкі, павышэнне тэмпературы, болі ў грудзях. Пасля прарыву гною ў бронху выдзяляецца вялікая колькасць гнойнай макроты, часам з прымешкай крыві і непрыемным пахам. Над зонай пашкоджання лёгкіх спачатку выслухоўваюцца саслабленае дыханне, пасля прарыву абсцэсу - бранхіяльнае дыханне і вільготныя хрыпы. На працягу 1-3 месяцаў можа наступіць шчасны зыход: танкасценныя кіста ў лёгкім або ачаговы пнеўмасклероз; неспрыяльны зыход - абсцэс становіцца хранічным.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Антыбіётыкі ў вялікіх дозах, стымуляванне ахоўных сіл арганізма (высокакаларыйнае харчаванне, бялкі, вітаміны, левамізол, Т-актывін, антыстафілакокавая плазма і гамаглабулін, гемасорбцыя, плазмаферэз). Пры неэфектыўнасці праз 2-3 месяцы — хірургічнае лячэнне. Своечасова пачатае лячэнне звычайна прыводзіць да акрыяння. Пры неэфектыўнасці лячэння на працягу 6-8 тыдняў хворага неабходна шпіталізаваць у хірургічны стацыянар для правядзення бронхоскопического дрэнажу або аперацыі.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Bartlett JG, Finegold SM (1972). "Anaerobic pleuropulmonary infections". Medicine (Baltimore). 51 (6): 413–50. PMID 4564416.