Абхіджыт Банерджы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абхіджыт Банерджы
англ.: Abhijit Vinayak Banerjee
Abhijit Banerjee FT Goldman Sachs Business Book of the Year Award 2011 (cropped).jpg
Дата нараджэння 21 лютага 1961(1961-02-21)[1][2][3] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Эстэр Дзюфло
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера эканоміка развіцця[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрык Мэскін
Член у
Узнагароды
Сайт economics.mit.edu/facult…
Commons-logo.svg Абхіджыт Банерджы на Вікісховішчы

Абхіджыт Вінаяк Банерджы (англ.: Abhijit Vinayak Banerjee, бенг.: অভিজিৎ বিনায়ক বন্দ্যোপাধ্যায়; нар. 21 лютага 1961, Бамбей, Індыя) — амерыканскі эканаміст індыйскага паходжання, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША). Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2019 года.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2020)[8].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Прэзідэнсі-каледж ў Калькуце, затым атрымаў ступень магістра па эканоміцы ў дэлійскім універсітэце Джавахарлала Нэру. У 1988 годзе атрымаў доктарскую ступень у Гарвардскім універсітэце. Выкладаў у Гарвардзе і Прынстане, затым у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. У 2003 годзе разам з Эстэр Дзюфло і Сендхілам Мулейнатанам заснаваў Лабараторыю змагання з беднатой, з’яўляўся прэзідэнтам даследчага бюро эканамічнага аналізу развіцця (Bureau for the Research in the Economic Analysis of Development), супрацоўнікам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў, Цэнтра эканамічных і палітычных даследаванняў і Кільскага інстытута сусветнай эканомікі. Сапраўдны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Эканаметрычнага таварыства[9].

З 2003 года Банерджы разам з Эстэр Дзюфло з дапамогай праграм іх лабараторыі барацьбы з беднасцю збіраў у Індыі і Афрыцы фактычны матэрыял аб праблеме беднасці з мэтай вызначыць мяжу паміж тым, чаго бедныя здольныя дамагчыся самастойна, і тым, дзе ім неабходная дапамога. Па словах даследчыка, ён і Дзюфло правялі ад 70 да 80 эксперыментаў у розных краінах, высвятляючы, што бедныя купляюць, як яны клапоцяцца пра здароўе сваіх дзяцей, колькі дзяцей яны хочуць мець, чаму іх дзеці ходзяць у школу, але ўсё ж не могуць даведацца шмат, чаму мікрафінансаванне карысна, але не здольна даць эфект цудоўнага рашэння задачы. Даследаванні ў 18 краінах дазволілі ім зрабіць выснову, што бедныя ў сельскай мясцовасці марнуюць на ежу ад 36 да 70 % даходаў, а бедныя ў гарадах — 53 да 74 %. Пры гэтым яны аддаюць перавагу дарагой смачнай і высокакаларыйнай ежы і гатовыя да іншых марнаванняў, якія робяць жыццё менш шэрай і аднастайнай. У прыватнасці, у Паўночным індыйскім штаце Раджастхан, дзе бедныя амаль не маюць доступу да тэлебачання, яны марнуюць 14 % сямейнага бюджэту на рознага роду святы, а ў Нікарагуа, дзе 56 % бедных у вёсках маюць радыё, а 21 % — тэлевізары, многія сем’і наогул не траціліся на якія-небудзь ўрачыстасці.

Вынікам шматгадовых даследаванняў стала выснова, што няма чароўнага спосабу разам вырашыць праблему. Простае павелічэнне даходаў не абавязкова прыводзіць да павышэння якасці харчавання, паколькі з’яўляюцца дадатковыя жаданні. Даследчыкі сфармулявалі пералік крокаў, якія вядуць у патрэбным кірунку: напрыклад, распаўсюджванне карыснай інфармацыі (як пазбегнуць інфікавання ВІЧ). Правільныя ўчынкі заснаваныя на тым, што мы ведаем (танная соль, узбагачаная жалезам і ёдам). Карысныя інавацыі (мікракрэдыты і грашовыя пераводы праз мабільныя тэлефоны). Вынікі праведзенай працы апублікаваныя ў кнізе Poor Economics: A Radical Rethinking of the Way to Fight Global Poverty (Эканоміка беднасці: радыкальнае пераасэнсаванне шляхоў барацьбы з беднасцю ў свеце)[10].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Эстэр Дзюфло, узнагароджана адначасова з Абхіджыт Банерджы і Майклам Крэмерам прэміяй па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля ў 2019 годзе. Дзюфло і Банерджы афіцыйна жанатыя з 2015, у іх двое дзяцей[11]. У Банерджы быў сын (1991—2016) ад першага шлюбу, які загінуў у выніку няшчаснага выпадку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12922202X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 Contemporary AuthorsGale. — ISSN 0275-7176; 0010-7468
  3. Abhijit Banerjee // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12922202X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. Economics Nobel For India-Born Abhijit Banerjee, Esther Duflo, Michael KremerNDTV.
  6. https://www.amacad.org/person/abhijit-vinayak-banerjee Праверана 17 кастрычніка 2019.
  7. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows Праверана 17 кастрычніка 2019.
  8. National Academy of Sciences Elects New Members, 27 апреля 2020 (англ.) 
  9. 2019 Nobel Economics Prize: Who is Abhijit Banerjee?(англ.) . Hindustan Times (14 кастрычніка 2019). Праверана 14 кастрычніка 2019.
  10. Soutik Biswas Abhijit Banerjee and Esther Duflo: The Nobel couple fighting poverty(англ.) . BBC News (15 кастрычніка 2019). Праверана 16 кастрычніка 2019.
  11. Софья Корепанова «В нашей картине бедности преобладают карикатуры и штампы» Ведомости

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]