Перайсці да зместу

Абідавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Абідавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
XVI стагоддзе[1]
Вышыня цэнтра
143 м
Насельніцтва
596 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2231
Паштовы індэкс
213343
Аўтамабільны код
6
СААТА
7213840081
Абідавічы (Беларусь)
Абідавічы
Абідавічы
Абідавічы (Магілёўская вобласць)
Абідавічы
Абідавічы

Абі́давічы[2] (трансліт.: Abidavičy, руск.: Обидовичи) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Абідавіцкага сельсавета.

Побач вёскі цячэ рака Чарняўка і праходзіць магістраль М8, частка Еўрапейскага маршрута E95.

Кніга "Памяць" падае паданне пра двух асілкаў на імя Абіда і Вязула. Вязула жыў на месцы Бязуевіч (цяпер Слаўгарадскі раён), а Абіда — на месцы Абідавіч. У братоў была адна сякера, якую яны перакідвалі адзін другому, каб насекці дроў.[3]

З іншага боку, фіксавалася старое прозвішча Абідзь (Гарадзілава)[4], ёсць латышскае Abids[5].

Мясцовасць заселена са старажытнасці, за 3 км на паўднёвы захад ад Абідавіч знаходзяцца гарадзішчы зарубінецкай і калочынскай культур (II ст. да н.э. — III ст.).

Вядома прынамсі з XVI ст. У 1600 годзе сяло маёнтка Тайманава Рэчыцкага павета. 3 1742 года ў Быхаўскім графстве, з 1772 года — у Старабыхаўскім Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.

У 1880 годзе ў Абідавічах 790 жыхароў.

3 1924 года цэнтр сельсавета ў Журавіцкім раёне, з 1935 — у Доўскім (Журавіцкім), з 1956 — у Быхаўскім раёне. У 1969—883 жыхароў.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць Абідавіцкая школа-сад, дзіцячая музычная школа, бібліятэка і крама.

СВК «Абідавічы» займаецца вырошчваннем бульбы, зернебабовых і мяса-малочнай жывёлагадоўляй.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. деревня Обидовичи
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Абі́даўка, ж.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 565
  4. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9CT-363D?i=25&lang=ru
  5. https://uzvardi.lv/surname/797966