Аб’яднанне Бесарабіі з Румыніяй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бесарабія ў складзе Румыніі

Аб’ядна́нне Бесара́біі з Румы́ніяй (рум.: Unirea Basarabiei cu România) — палітычная падзея перыяду распаду Расійскай імперыі, у выніку якога праз шэраг фактараў адбылося ўваходжанне ў склад тагачаснага Каралеўства Румынія тэрыторыі Бесарабіі — тэрыторыі сучаснай Малдовы за выключэннем Прыднястроўя.

Гістарычны фон[правіць | правіць зыходнік]

Бесарабская губерня[правіць | правіць зыходнік]

У 1812 годзе паміж Расійскай і Асманскай імперыямі была падпісана Бухарэсцкая дамова, паводле ўмоў якой да Расіі пераходзіла ўсходняя частка гістарычнай Малдовы, у тым ліку і ўкраінскія рэгіёны такія як Хоцін і Буджак (поўдзень Адэскай вобласці). Спачатку расійскае кіраўніцтва выкарыстоўвала для названня новых тэрыторый назву Вобласць Малдовы і Бесарабіі, рэгіёна была нададзена высокая ступень аўтаноміі. У 1828 годзе Расія абмежавала мясцовае самакіраванне і пераназвала вобласць у Бесарабскую губерню (альбо проста Бесарабію ў размоўным ужытку). У гэты час паўночны захад гістарычнай Малдовы, паўднёвая Букавіна, увайшоў у склад Аўстрыі, а заходняя частка рэгіёна (сучасны паўночны ўсход Румыніі) меў статус аўтаномнага княства, якое ў 1859 годзе аб’ядналася з Валахіяй (поўдзень Румыніі) і ўтварыла Каралеўства Румынія. У 1856 годзе ўмовамі Парыжскага дагавора тры з дзесяці паветаў Бесарабскай губерні — Кагульскі, Балградскі, Ізмаільскі, патрапілі ў склад Румыніі, але ў 1878 годзе яны былі зноў вернутыя ў склад Расіі паводле Берлінскага трактату.

На момант далучэння ў рэгіёне пераважала румынскае насельніцтва[1], аднак каланізацыя рэгіёна з боку рускіх, балгараў і ўкраінцаў павялічыла дзелю славянскага насельніцтва да больш за 1/5 ў 1920 годзе[1][A]. Цягам прыбывання прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей, такіх як гагаузы, яўрэі, немцы, дзеля румынаў знізілася да 64 % ад насельніцтва губерні.

Царская палітыка ў Бесарабскай губерні была накіравана ў асноўным на інтэграцыю румынаў у расійскае грамадства (напрыклад, пасля 1860-х гадоў была забаронена адукацыя і літургіі па-румынску). Вынікам гэта палітыкі, аднак, стала не інтэграцыя, а вельмі маленькі працэнт пісьменнасці: 18 % серад мужчын і 4 % серад жанчын паводле звестак перапісу насельніцтва Расійскай імперыі ў 1897 годзе[2]. На думку некаторых румынскіх гісторыкаў, пачуццё вызначанага расчаравання расійскім кіраваннем стала з’яўляецца серад румынскага насельніцтва Бесарабіі да пачатку Першай сусветнай вайны[3].

Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі Першай сусветнай вайны прывялі да росту палітычнага і культурнага рухаў серад насельніцтва Бесарабскай губерні. У 1917 годзе серад прызваных у расійскую армію бесарабскіх салдат было створана некалькі г.зв. «Камітэтаў малдоўскіх салдат». Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Расіі з ініцыятывы бесарабскіх грамадскіх дзеячаў у кастрычніку-лістападзе гэтага ж года быў скліканы мясцовы парламент, які ў снежні абвясціў Малдаўскую Дэмакратычную Рэспубліку як аўтаномію ў складзе Расійскай рэспублікі, утварыў уласны ўрад, а ў лютым 1918 года аб’явіў пра незалежнасць рэспублікі.

Акт пра аб’яднанне[правіць | правіць зыходнік]

Акт пра аб’яднанне Бесарабіі з Румыніяй.

9 красавіка 1918 года парламент МДР, таксама вядомы ў гістарыяграфіі як Сфатул Цэрый[B], 86 галасамі прагаласаваў за аб’яднанне з Каралеўствам Румынія на ўмовах захавання мясцовай аўтаноміі, выканання аграрнай рэформы і павагі да асноўных правоў чалавека[4][5][6]. Тым не менш, абавязковы законам усенародны рэферэндум наконт гэтага пытання не адбыўся.

Аднымі з першых мясцовых уладаў, хто адрэагаваў на мажлівасць аб’яднання, сталі павятовыя рады Бельцкага, Сароцкага і Аргееўскага паветаў былой Бесарабскай губерні.

Падрабязны спіс умоў выглядаў наступным чынам:

  1. Сфатул Цэрый правядзе аграрную рэформу, якую прыме ўрад Румыніі;
  2. Бесарабія захавае аўтаномны статус, а Сфатул Цэрый застанецца яе прадстаўнічым органам;
  3. Сфатул Цэрый вызначацьме мясцовы бюджэт, кантралявацьме мясцовыя земствы (мясцовыя самакіраванні) і гарады, а таксама вызначацьме назвы мясцовых дзяржаўных устаноў;
  4. Заклік у армію будзе ажыццяўляцца на тэрытарыяльнай прыкмеце;
  5. Мясцовыя законы і формы кіравання могуць быць змененыя толькі з ухвалення мясцовых прадстаўнікоў;
  6. З боку Румыніі будзе забяспечаная павага правоў нацыянальных меншасцей;
  7. Два прадстаўнікі Бесарабіі стануць членамі ўраду Румыніі;
  8. Бесарабія будзе адпраўляць у румынскі парламент колькасць прадстаўнікоў, прапарцыйна роўную дзелі насельніцтва Бесарабіі ад Румыніі;
  9. Усе выбары маюць засноўвацца на прамым, роўным, таемным і ўсеагульным галасаванні;
  10. Канстытуцыя мусіць гарантаваць свабоду слова і веравызнання;
  11. Усім асобам, якія здзейснілі цяжкія злачынствы па палітычнай прыкмеце падчас рэвалюцыі, будзе нададзеная амністыя.

Аб’яднанне[правіць | правіць зыходнік]

Першая ўмова, выкананне аграрнай рэформы, была зацверджана ў лістападзе 1918 года, пасля чаго Сфатул Цэрый адмовіўся ад астатніх умоў, разлічваючы на развіццё дэмакратыі ў Румыніі. Аднак галасаванне па гэтым пытанні тэарэтычна можа лічыцца нелегітымным, паколькі склад парламенту не набраў неабходны кворум: з 125 членаў парламенту ўдзел у галасаванні ўзялі толькі 44 чалавек, хоць і ўсе з іх прагаласавалі за[7].

Брытанскі гісторык Бернард Ньюман, які ў той час вандраваў на веласіпеды Румыніяй, пісаў, што галасаванне парламенту адлюстравала палітычныя погляды большасці насельніцтва Бесарабіі, а мясцовае насельніцтва ўспрымала аб’яднанне як добраахвотны акт з боку народу[8].

Увосень 1919 года ў Бесарабіі адбыліся ўсеагульныя выбары, на якіх трэба было абраць 90 дэпутатаў і 35 сенатараў у румынскі парламент — Устаноўчы Сход. 20 снежня гэтага ж года абраныя прадстаўнікі ратыфікавалі акт аб’яднання, які быў ухвалены як Сфатул Цэрый, так і сходамі ў Трансільваніі і Букавіне (у выніку падзення Заходне-Украінскай НР у склад Румыніі патрапіла не толькі паўднёвая, этнічна румынская, частка Букавіны, але і паўночная, этнічна ўкраінская, якая да гэтага была аб’яўлена часткай Заходняй Украіны).

Падчас перамоў між вялікімі дзяржавамі і Румыніяй, 1 лютага 1919 года брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Лойд-Джордж меў гутарку са сваім румынскім калегам Іёнам Брэтыяну. Пасля сыходу дэлегацыі ўраду Румыніі Лой-Джордж прапанаваў, што тэрытарыяльныя прэтэнзіі Румыніі (якая прэтэндавала не толькі на тэрыторыю Бесарабіі, але яшчэ на Трансільванію і Букавіну, якія з’яўляліся часткамі Аўстра-Венгрыі) будуць разгледжаныя спецыяльнай камісіяй на аснове гістарычных, этнічных геаграфічных, стратэгічных, але не палітычных фактараў[9]. Гэтая тэрытарыяльная камісія была сфарміравана, і з яе дапамогай вялікая чацверка дзяржаў прапанавала свае бачанні будучыні тэрытарыяльных змен краіны. У гэту камісію ўвайшло па два сябры ад кожнай краіны: Клайв Дэй і Чарлз Сеймур (ЗША), Айра Кроў і Алан Ліпер (Вялікабрытанія), Андрэ Тард’ё і Гі Ларош (Францыя), Джакама Дэ Марціна і Луіджы Ванутэлі-Рэй (Італія). У ходзе абмеркавання чалцьы камісіі пагадзіліся з уваходжаннем у склад Румыніі толькі Бесарабіі[10], пры гэтым ЗША адмовіліся ад падпісання дагаворы, грунтуючыся на адсутнасці прадстаўлення ў камісіі Расіі, якой належала Бесарабія[11]. Камуністычная ўлада, якая на той момант ужо ўстанавілася ў Расіі, не прызнала ўваходжання рэгіёна ў склад Румыніі[11][C], аднак было фактычна прызнана ў іншых краінах свету.

Аб’яднанне было прызнана Вялікабрытаніяй, Францыяй і Італіяй паводле Парыжскага дагавора 1920 года, аднак дамова не набыла моцы, бо яе не ратыфікавала Японія; савецкі бок увогуле не быў прадстаўлены на дамоўнай канферэнцыі[11]. Дамова таксама не была падпісана між Саветамі і Румыніяй праз тэрытарыяльныя прэтэнзіі першых на Бесарабію. Тым не менш, у 1928 годзе паводле пакту Брыяна-Келага і ў 1933 годзе (Лонданскі дагавор) Савецкі Саюз і Румынія далучыліся да прынцыпу негвалтоўнага вырашэння тэрытарыяльных дыспутаў.

Пасля правалу паўстання ў Татарбунарах на тэрыторыі Прыднястроўя, якое не патрапіла пад кантроль як МДР, так і Румыніі, была ўтворана Малдаўская Аўтаномная ССР, якая ўваходзіла ў склад Украінскай ССР.

Зямельная рэформа, праведзеная Сфатул Цэрый у 19181919 гадах, прывяла да павелічэння дзелі сярэдняе класы серад сельскага насельніцтва да 80 %. Да 1930 года ўзровень пісьменнасці ўзрос да 40 %, аднак рэгіён надалей адставаў у адукацыі.

У 1924 годзе віцэ-старшыня Сфатул Цэрый Пан Халіпа, які ў 1918 годзе быў заўзятым прыхільнікам савецкай улады, раскрытыкаваў урад Румыніі, пры якім Бесарабія, на яго думку, ператварылася ў «пекла», і што малдаўскі народ «стаў пакутаваць і сыходзіць крывёю больш, чым пры царскім рэжыме»[12].

Далучэнне да СССР[правіць | правіць зыходнік]

Перадзел сфераў уплыву паводле Пакту Молатава-Рыбентропа (злева — планаваны, справа — ажыццёўлены).

Праз 22 год статус-кво Бесарабіі быў зменены, калі артыкулам 4 сакрэтнага дадатку да Пакту Молатава-Рыбентропа Нацысцкая Германія пагадзілася на адсутнасць інтарэсаў у Бесарабіі на карысць СССР. 26 чэрвеня 1940 урад Румыніі атрымаў ультыматум, згодна з якім ад СССР высоўваліся патрабаванні эвакуацыі адміністрацыі і арміі з Бесарабіі і поўначы Букавіны і гарантавалася ўварванне ў выніку нязгоды з ультыматумам[13]. Пад ціскам Берліну і Масквы, а таксама сыходзячы з імавернасці вайны, Румынія была вымушана выканаць гэтыя патрабаванні[14]. Падчас адступлення румынская армія была атакавана савецкай, якая ўступіла ў Бесарабію яшчэ да заканчэння эвакуацыі румынскай адміністрацыі. У выніку адступлення 48 888 румынскіх салдат зніклі без вестак, у тым ліку 53 загінула. Некаторыя ваенныя аддзяленні не падпарадкаваліся загаду на адступленне і засталіся ў Бесарабіі[15].

Паўднёвыя раёны Бесарабіі, дзе больш за палову насельніцтва складалі не-румыны (у прыватнасці, украінцы) былі перададзены Украінскай ССР і ўтварылі Ізмаільскую вобласць (цяпер — некалькі раёнаў на поўдні Адэскай вобласці між сучаснай Малдовай і ўзбярэжжам Чорнага мора). У той жа час, Малдаўская Аўтаномная ССР была выведзена са складу УССР і ўтварыла з астатняй Бесарабіяй (дзе большасць ад насельніцтва складалі румыны) новую саюзную рэспубліку — Малдоўскую ССР. У часы Другой сусветнай вайны Румынія далучылася да краін Восі і здолела вярнуць сабе Бесарабію (пры гэтым пашырыўшыся і далей на ўсход за кошт этнічна ўкраінскіх тэрыторый, такіх як Адэса). Савецкі Саюз зноў вярнуў гэтыя тэрыторыі ў 1944 годзе.

Афіцыйная савецкая гістарыяграфія ставіла на мэце доказ статусу малдаванаў як асобнага народа ад румынаў, што рабілася пры патрэбе абгрунтаваць знаходжанне МССР асобна ад Румыніі. Для падкрэслівання адрозненняў мясцовая мова атрымала назву малдаўская і стала запісвацца кірыліцай[16].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паводле разлікаў лічбаў у крыніцы.
  2. Транслітарацыя румынскага Sfatul Țării.
  3. Дэ-юрэ не прызнавала да самога ўваходжання Бесарабіі ў склад СССР, гл., напрыклад, карту тагачаснай УССР.

Зноскі

  1. а б Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Electronic Text Archive. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2012. Праверана 30 студзеня 2014.
  2. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Electronic Text Archive. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2012. Праверана 30 студзеня 2014.
  3. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Electronic Text Archive. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2011. Праверана 30 студзеня 2014.
  4. Organization of the diet. Chapter XVII (руск.). Electronic Text Archive. Праверана 18 студзеня 2014.
  5. Pelivan (Chronology)
  6. Cazacu (Moldova, стст. 240—245)
  7. Charles King. The Moldovans: Romania, Russia, and the Politics of Culture. — Hoover Press, 2000. — С. 35.
  8. Bernard Newman. The new Europe. — С. 245.
  9. VIII // Istoria Romanilor. — Bucuresti: Editura Enciclopedica, 2003. — С. 6-7.
  10. Marcel Mitrasca. Moldova: A Romanian Province under Russian Rule. Diplomatic History from the Archives of the Great Powers. — С. 67.
  11. а б в Wayne S Vucinich. 4 // Bessarabia. — Collier's Encyclopedia. — Crowell Collier and MacMillan Inc, 1967. — С. 103.
  12. Halippa, Pantelimon. O cuvântare ținută în Parlamentul Țării. Discuția la Mesaj, Ședința din 28 noiembrie. — București, 1924. — С. 71.
  13. Ioan Scurtu, Theodora Stănescu-Stanciu, Georgiana Margareta Scurtu. Istoria Românilor între anii 1918-1940. — Universitatea din București, 2002.
  14. Nagy-Talavera, Nicolas M. Green Shirts and Others: a History of Fascism in Hungary and Romania. — 1970. — С. 305.
  15. «The June/July 1940 Romanian withdrawal from Bessarabia and Northern Bukovina and its consequences on interethnic relations In Romania» Архівавана 23 студзеня 2014.. Final Report of the International Commission on the Holocaust in Romania. Yad Vashem (The Holocaust Martyrs' and Heroes' Remembrance Authority)
  16. Mackinlay, pg. 140