Аб’яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі
| залежная дзяржава Сардзінскага каралеўства | |||||
| Аб'яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Province Unite del Centroitalia | |||||
|
|||||
|
|
|||||
|
1859 — 1860
|
|||||
| Мова(ы) | Італьянская мова | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
Аб'яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі (італ.: Province Unite del Centroitalia) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Італіі, залежная дзяржава Сардзінскага каралеўства.
У 1859 годзе ў выніку народных рэвалюцый было зрынута манархічнае кіраванне ў Таскане, Парме, Модэне і Папскай вобласці. Урады, якія прыйшлі на гэтых тэрыторыях да ўлады, арыентаваліся на Сардзінскае каралеўства і склалі паміж сабой ваенныя дагаворы, а 7 лістапада 1859 года абралі Яўгена Эмануіла Савой-Карыньянскага ў якасці свайго рэгента. Аднак сардзінскі кароль Віктор Эмануіл II не зацвердзіў гэты выбар, і замест гэтага прызначыў Карла Банкампаньі генерал-губернатарам Цэнтральнай Італіі, які павінен быў адказваць за ваенныя і дыпламатычныя справы ў гэтых дзяржавах.
8 снежня 1859 года Парма, Модэна і тэрыторыя Папскай вобласці былі ўключаны ў каралеўскія правінцыі Эміліі. Пасля плебісцытаў сакавіка 1860 года цэнтральнаітальянскія дзяржавы былі афіцыйна ўключаны ў склад Сардзінскага каралеўства, праз год ператворанага ў Каралеўства Італія.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аб'яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі