Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі
| Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі | |
|---|---|
| | |
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Беларусь |
| Дата стварэння | 9 жніўня 2022 |
| Штаб-кватэра | |
| Сайт | t.me/CabinetBelar… (бел.) |
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі — калектыўны выканаўчы орган дэмакратычных сіл Беларусі, створаны 9 жніўня 2022 года Святланай Ціханоўскай. У кабінет, які займаецца дзейнасцю ў эміграцыі з цэнтральным офісам у Вільнюсе (Літва), уваходзяць прадстаўнікі дэмакратычнага руху, бізнесу і сілавога блоку Беларусі, якія прызнаюць Ціханоўскую за нацыянальную лідарку краіны.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх не былі прызнаныя вялікай часткай насельніцтва, у выніку чаго распачаліся самыя масавыя пратэсты ў гісторыі краіны. Пратэстоўцы, а таксама ўсе краіны ЕС і ЗША прызналі Святлану Ціханоўскую пераможцай выбараў і нацыянальнай лідаркай. У эміграцыі вакол Офіса Святланы Ціханоўскай былі створаныя шматлікія дэмакратычныя структуры, якія, аднак, не мелі агульнага каардынацыйнага органа. Тым часам у Беларусі ўвесну 2021 года масавыя акцыі пратэсту былі задушаныя шырокамаштабнымі рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі пры падтрымцы Расіі.
24 лютага 2022 года Расія пачала ўварванне на тэрыторыю Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. У той жа дзень Святлана Ціханоўская абвясціла пра намер стварэння пераходнага кабінета ў якасці нацыянальнага органа Беларусі. Свой намер яна патлумачыла тым, што Аляксандра Лукашэнку больш нельга лічыць гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэльнасці Беларусі[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі быў створаны 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла ў Вільнюсе на другую гадавіну пачатку масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Адразу па абвяшчэнні пра стварэнне кабінета Святлана Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў кабінета. Імі сталі Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Валерый Кавалеўскі і Валерый Сахашчык. Было заяўлена, што кабінет яшчэ будзе пашырацца і ўключыць у сябе прадстаўніцтвы па сацыяльнай палітыцы, эканоміцы і фінансах і нацыянальным адраджэнні. 7 верасня 2022 года ад імя кабінета была выдадзена першая пастанова, у ёй прыярытэтнай задачай арганізацыі аб’явілі аднаўленне і абарону суверэнітэту краіны. 9 верасня 2022 года прэс-служба арганізацыі паведаміла пра новага прадстаўніка кабінета па пытаннях фінансаў і эканомікі, ім стала прадпрымальніца і заснавальніца кампаніі «Laava Tech» Таццяна Зарэцкая. 16 верасня стала вядома, што прадстаўніком па пытанні нацыянальнага адраджэння прызначаная гісторык і экс-тэлевядучая тэлеканала «Белсат» Аліна Коўшык.
11 лютага 2023 года Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі зацвердзіў узнагароду Медаль «Гонар і Годнасць» за выключную адданасць у служэнні Беларусі[2].
6 жніўня 2023 года ў адказ на запыт беларусаў-эмігрантаў, якія сутыкнуліся з праблемай заканчэння тэрміну дзеяння пашпартаў, кабінет прэзентаваў праект праязнога дакумента, які будуць выдаваць без удзелу афіцыйных органаў Беларусі. У АПК падкрэслілі, што альтэрнатыўны беларускі пашпарт — не замена для нацыянальнай візы, аднак працэс легалізацыі ў дзяржавах, якія прызналі дакумент, перастане быць праблемай у выпадках непрыдатнасці або страты ранейшага дакумента[3].
Прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]| Пасада | 2022/2023 | 2023/2024 | 2024/2025 | 2025/2026 |
|---|---|---|---|---|
| Транзіт улады | Павел Латушка[4] | Павел Латушка | Павел Латушка | Павел Латушка |
| Аднаўленне правапарадку | Аляксандр Азараў[4] | вакантна | вакантна | вакантна |
| Міжнароднае супрацоўніцтва | Валерый Кавалеўскі[4] | Валерый Кавалеўскі | Уладзімір Астапенка[5] | Уладзімір Астапенка |
| Абарона і нацыянальная бяспека | Валерый Сахашчык[4] | Валерый Сахашчык | Вадзім Кабанчук[5] | Вадзім Кабанчук |
| Финансы и экономика | Таццяна Зарэцкая[6] (да 02.11.22)[7] | вакантна | вакантна | Аліса Рыжычэнка[8] |
| Нацыянальнае адраджэнне | Аліна Коўшык[9] | Аліна Коўшык | Аліна Коўшык (да 16.11.24)[10] | Павел Баркоўскі[8] |
| Сацыяльная палітыка | Вольга Гарбунова[11] (ад 26.12.22) | Вольга Гарбунова | Вольга Гарбунова (да 16.09.24)[12] | Вольга Зазулінская[13] |
| Моладзь і студэнцтва | не заснавана | не заснавана | Маргарыта Ворыхава[5] | Маргарыта Ворыхава |
Рэакцыя рэжыму Лукашэнкі
[правіць | правіць зыходнік]30 жніўня 2022 года КДБ Рэспублікі Беларусь прызнаў Аб’яднаны пераходны кабінет экстрэмісцкім фарміраваннем. 5 верасня орган быў унесены ў адпаведны спіс[14].
У канцы 2022 года Telegram-канал кабінета прызналі экстрэмісцкім матэрыялам у Беларусі[15].
У ліпені 2025 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь па хадайніцтве генеральнага пракурора Андрэя Шведа прызнаў Аб'яднаны пераходны кабінет тэрарыстычнай арганізацыяй[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Уварванне Расіі ва Украіну: паветраная трывога, ракеты з РБ і Ціханоўская-лідар (руск.)(недаступная спасылка). euroradio.fm (24 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2022.
- ↑ Серабрыстая «Пагоня» ў лаўровым вянку: Кабінет зацвердзіў узнагароду за выключную адданасць у служэнні Беларусі . Наша Ніва. Праверана 9 жніўня 2023.
- ↑ Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» прэзентавалі альтэрнатыўны беларускі пашпарт. belsat.eu. Праверана 9 жніўня 2023.
- ↑ а б в г Светлана Тихановская объявила о создании Объединенного переходного кабинета — «коллективного исполнительного органа» (руск.). Зеркало (9 жніўня 2022). Праверана 27 жніўня 2025.
- ↑ а б в Кабанчук стал представителем ОПК по обороне, Астапенко — по международному сотрудничеству (дополнено) (руск.). Pozirk (3 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 24 кастрычніка 2024.
- ↑ Основательница стартапа Laava Tech Зарецкая стала представительницей Объединенного переходного кабинета по финансам и экономике (руск.). Зеркало (9 верасня 2022). Праверана 27 жніўня 2025.
- ↑ Предпринимательница из списка Forbes Татьяна Зарецкая ушла из Объединенного переходного кабинета (руск.). Зеркало (2 лістапада 2022). Праверана 27 жніўня 2025.
- ↑ а б Новыя прызначэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце . Наша Ніва (10 жніўня 2025). Праверана 25 жніўня 2025.
- ↑ Алина Ковшик стала представительницей Объединенного переходного кабинета по национальному возрождению (руск.)(недаступная спасылка). Белсат (16 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Аліна Коўшык пакідае Каардынацыйную раду . Наша Ніва (16 лістапада 2024). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2024. Праверана 17 снежня 2024.
- ↑ Бывшая политзаключённая Ольга Горбунова стала представительницей Объединенного Переходного Кабинета по социальным вопросам (руск.). МотолькоПомоги (26 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2024. Праверана 24 кастрычніка 2024.
- ↑ Шавель, Роман. Ольга Горбунова покидает Объединенный переходный кабинет (руск.). Белсат (16 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2024. Праверана 24 кастрычніка 2024.
- ↑ Тихановская выдвинула кандидатку на должность представительницы по социальной политике ОПК вместо ушедшей Горбуновой (руск.). Зеркало (19 верасня 2024). Праверана 25 жніўня 2025.
- ↑ В Беларуси признали "экстремистским формированием" созданный Светланой Тихановской Объединенный переходный кабинет (руск.). Настоящее Время (8 верасня 2022). Праверана 11 верасня 2022.
- ↑ Республиканский список экстремистских материалов (руск.). www.sb.by (1 жніўня 2023). Праверана 9 жніўня 2023.
- ↑ Объединенный переходный кабинет признали «террористической организацией» в Беларуси (руск.). Reform.news.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны пашпарт Беларусі. belarus-passport.com.
- Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэннi