Аб’яднаны фронт вызвалення прыгнечаных народаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аб’яднаны фронт вызвалення прыгнечаных народаў
фр.: Front Uni de Lutte des Races Opprimées
в’етн.: Mặt trận Thống nhất Đấu tranh của các Sắc tộc bị Áp bức
Ідэалогія нацыяналізм
Лідары Лес Касем, І Бхам Энюол
Штаб-кватэра Мандалькіры, Камбоджа
Актыўная ў
Сфарміравана 1964
Расфарміравана 1992
Адлучылася ад BAJARAKA
Саюзнікі Flag of the People's Republic of China.svg КНР
Flag of Cambodia.svg Камбоджа
Flag of the United States.svg ЗША
Праціўнікі Flag of Vietnam.svg В’етнам
Удзел у канфліктах Вайна ў В’етнаме, Кампучыйска-в’етнамскі канфлікт

Аб’яднаны фронт вызвалення прыгнечаных народаў (скар. АФВПН; фр.: Front Uni de Lutte des Races Opprimées, FULRO, в’етн.: Mặt trận Thống nhất Đấu tranh của các Sắc tộc bị Áp bức) — паўстанцкая групоўка, якая дзейнічала на тэрыторыі В’етнама ў 1964—1992 гадах, мэтай якой было стварэнне аўтаноміі для народа дэгараў, якія жылі на горным плато Тэйнгуен.

Амерыканцам у 1965 годзе ўдалося пераканаць баевікоў АФВПН спыніць узброеныя акцыі супраць в’етнамскага насельніцтва і адміністрацыі. Пасля Тэцкага наступлення 1968 года, калі баевікі АФВПН выступілі супраць НФВПВ, амерыканцы прынялі рашэнне выкарыстаць АФВПН для прамога супрацьстаяння атрадам НФВПВ ў абмен на гарантыі самастойнасці ў стасунках з уладамі Паўднёвага В’етнама . Камітэт па справах горцаў пры амерыканскім пасольстве ў Сайгоне з сярэдзіны 1968 года пачаў патрабаваць ад паўднёвав’етнамскага ўрада прадастаўлення дэгарам аўтаноміі. 19 снежня 1968 года было заключана пагадненне паміжАФВПН і ўрадам Рэспублікі В'етнам аб наданні легальнага статусу баевікам АФВПН, а таксама добраахвотным уваходжанні некаторых фарміраванняў АФВПН у склад Рэгіянальных сіл Арміі Рэспублікі В’етнам[1].

Пасля паўночнавав’етнамскага ўварвання ў Паўднёвы В’етнам дзясяткі тысяч горцаў, ратуючыся ад рэпрэсіяў за супрацоўніцтва з амерыканцамі і паўднёвав’етнамскімі ўладамі, былі вымушаныя бегчы ў Бірму і Тайланд. Іншыя ж пачалі партызанскую вайну супраць урада ДРВ.

Да пачатку 1990-х гадоў становішча апошніх гуртоў АФВПН, пазбаўленых усякай падтрымкі, стала безнадзейным: яны жылі ў пяці пасёлках, адрэзаных ад знешняга свету. У 1992 годзе апошнія 407 баевікоў АФВПНбылі раззброеныя міратворчымі сіламі ААН у Камбоджы[2].

Зноскі