Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл
| Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл | |
|---|---|
| | |
| Ідэалогія | федэралізм |
| Актыўная ў | |
| Праціўнікі |
|
| Удзел у канфліктах | |
Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл, АФЭФКС — кааліцыя ўзброеных груповак, якая стаіць на пазіцыях захавання федэралісцкага кіравання ў Эфіопіі. Супрацьстаіць ураду Абія Ахмеда Алі.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2021 года лідар Народнага Фронту вызвалення Тыграя (НФВТ) Дэбрэцыан Гебрэмікаэль і прэс-сакратар Гетачу Рэда заявілі, што сілы абароны Тыграя вядуць перамовы з Вызваленчай арміяй Арома (ВАА) аб супрацоўніцтве ў барацьбе з урадавымі войскамі. Са слоў прадстаўніка Одаа Тарбіі, групоўкі пачалі каардынаваць свае дзеянні і стратэгію[1].
Да канца кастрычніка да перамоваў далучыліся яшчэ некалькі паўстанцкіх груп[2]. 5 лістапада было абвешчана, што альянс будзе складацца з дзевяці арганізацый[3].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант стварэння АФЭФКС меў у складзе наступныя групоўкі[3]:
- Народны фронт вызвалення Тыграя
- Вызваленчая армія Арома
- Фронт нацыянальнага вызвалення Сідама
- Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара
- Народна-вызваленчы рух Бенішангула
- Дэмакратычны рух Агаў
- Народна-вызваленчая армія Гамбелы
- Дэмакратычная партыя Кімант
- Самалійскі дзяржаўны супраціў
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]Заяўленай мэтай стала звяржэнне Абія ваеннай сілай або шляхам перамоваў. Затым меркавалася фарміраванне пераходнага ўрада, які павінен правесці выбары[1].
Распад
[правіць | правіць зыходнік]31 студзеня 2022 года Фронт рэвалюцыйна-дэмакратычнага адзінства Афара абвясціў, што дыстанцуецца ад кааліцыі з-за абвінавачвання тыграйскіх сіл у забойстве мірных жыхароў у Афары[4]. 19 кастрычніка Народна-вызваленчы рух Бенішангула падпісаў мірнае пагадненне з рэгіянальным урадам і таксама выйшаў з альянсу[5]. 2 лістапада мірны дагавор з урадам Эфіопіі заключыў і Народны фронт вызвалення Тыграя[6]. У снежні пачаліся перамовы ўладаў з Дэмакратычнай партыяй Кімант[7].
Зноскі
- ↑ а б Ethiopia's Tigray forces seek new military alliance. Thomson Reuters. 2021-08-11. Архівавана з арыгінала 2021-10-01. Праверана 2021-11-06.
- ↑ Ethiopia: What Next?. Royal United Services Institute (22 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ а б Nine anti-gov't groups team up as Ethiopia recalls ex-soldiers. Al Jazeera English. 2021-11-05. Архівавана з арыгінала 2021-11-06. Праверана 2021-11-06.
- ↑ An Afar-based armed group parts its ways with TPLF-led alliance (англ.). My Views on News (1 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 1 лютага 2022.
- ↑ Benishangul Gumuz regional govt, rebel group sign peace agreement. Addis Standard (19 кастрычніка 2022). Праверана 22 October 2022.
- ↑ Agreement for Lasting Peace through a Permanent Cessation of Hostilities between the Government of the Federal Democratic Republic of Ethiopia and the Tigray People's Liberation Front (PDF). Addis Standard. 2022-11-02. Архівавана (PDF) з арыгінала 2022-11-04. Праверана 2022-11-04. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022. Праверана 2 ліпеня 2023.
- ↑ EPO Weekly: 10 December 2022 6 January 2023 (англ.). epo.acleddata.com (11 студзеня 2023). Праверана 7 красавіка 2023.