Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі
(АІМ НАНБ)
Заснаваны 1957
Дырэктар Сяргей Мікалаевіч Паддубка
Размяшчэнне Беларусь Мінск
Юрыдычны адрас г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 12
Сайт oim.by

Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў галіне машыназнаўства, механікі машын, механізмаў і матэрыялаў. Знаходзіцца ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 жніўня 1957 года № 528 быў створаны Інстытут машыназнаўства Акадэміі навук БССР. З 1960 года — Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі. У 1965 годзе выведзены са складу Акадэміі і пераўтвораны ў Эксперыментальны НДІ машыназнаўства. Пастановай Цэнтральнага камітэта КПБ, Савета Міністраў БССР ад 30 ліпеня 1971 года № 235 інстытут зноў уведзены ў склад Акадэміі навук БССР. Пастановай Прэзідыума Акадэміі навук БССР ад 19.10.1971 № 17 года Інстытут перайменаваны ў Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР. У 1991 годзе перайменаваны ў Інстытут надзейнасці машын АН БССР.

У 1993 годзе ў Мінску ствараецца Навуковы цэнтр праблем механікі машын Акадэміі навук Беларусі[1], з 2001 года — Інстытут механікі машын НАН Беларусі. У 2002 годзе Інстытут надзейнасці машын і Інстытут механікі машын аб’ядноўваюцца ў Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі, а пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 17.05.2006 № 45 Інстытут механікі і надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і перайменаваны ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі».

Будова Інстытута[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэспубліканскі кмп’ютарны цэнтр машынабудаўнічага профілю
  • Навукова-тэхнічны цэнтр «Сельскагаспадарчае машынабудаванне»
  • Навукова-тэхнічны цэнтр «Кар’ерная тэхніка»
  • Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Бартавыя сістэмы кіравання мабільных машын»
  • Навукова-тэхнічны цэнтр «Тэхналогія машынабудавання і тэхналагічнае абсталяванне»
  • Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын»

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]