Авакум Пятровіч
Jump to navigation
Jump to search
Аваку́м Пятро́віч (1620 або 1621 — 14.4.1682) — пратапоп, адзін з заснавальнікаў рускага стараверства, пісьменнік.
У 1646—47 гг. член «Гуртка рупліўцаў набожнасці». У 1652 г. пратапоп у г. Юр'евец Павольскі, потым святар Казанскага сабора ў Маскве.
Выступаў супраць рэформ патрыярха Нікана, за што неаднаразова быў сасланы ў Табольск, Даурыю, Мязень. У 1667 г. быў асуджаны на царкоўным саборы і сасланы ў Пустазерскі астрог.
Паводле царскага ўказа быў спалены.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар «Жыція пратапопа Авакума» (1672—75), «Кнігі гутарак» (1669—75), «Кнігі тлумачэнняў» (1673—76), «Кнігі выкрыванняў» (1679), «Слоў плачэўных» (1676) і інш.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Авакум Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 58.
- Аввакум Петрович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авакум Пятровіч