Авальны кабінет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабінет зверху. Сярод прысутных на паседжанні Джордж Уокер Буш і Кандаліза Райс

Авальны кабінет (англ.: Oval Office) — працоўны кабінет прэзідэнта ЗША ў Белым доме.

Знаходзіцца ў заходнім крыле будынка, мае тры вялікія вокны, якія выходзяць на поўдзень, і чатыры дзверы. Усходнія выходзяць у Ружовы сад, заходнія ў невялікі прыватны кабінет і сталовую, паўночна-заходнія у калідор Заходняга крыла, паўночна-ўсходнія ў кабінет сакратара прэзідэнта. Працоўны стол кіраўніка дзяржавы - перад паўднёвымі вокнамі. З паўночнага боку знаходзіцца камін.

Пабудаваны ў 1909, першы гаспадар - прэзідэнт Уільям Тафт.

Вялікі дыяметр роўны 10,9 м, малы дыяметр 8,8 м, вышыня столі 5,6 м.