Аварскае ханства
Выгляд
| Гістарычная дзяржава | |
| Аварскае ханства | |
|---|---|
| авар.: Авар нуцаллъи | |
|
|
|
XII стагоддзе — 1864
|
|
| Сталіца | |
| Афіцыйная мова | аварская мова |
Аварскае ханства — феадальная дзяржава ў цэнтральнай частцы Дагестана ў канцы 12—19 стагоддзях са сталіцай Хунзах. Утварылася на месцы сярэдневяковага «царства» Серыр. Пры Ума-хане (памёр 1634) буйное самастойнае ўладанне. Найбольшай магутнасці дасягнула ў 18 стагоддзі. З 16 стагоддзя неаднаразова было пад пратэктаратам Расіі, у 1803 годзе ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. У 1820—50-я гадах уваходзіла ў імамат. У 1864 годзе Аварскае ханства ліквідавана расійскім урадам і пераўтворана ў Аварскую акругу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аварскае ханства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).