Аварыя ПС-7 у Мінску
Катастрофа самалёта ПC-7 | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 21 мая 1941 г. |
Характар | Пашкоджанне пры пасадцы |
Прычына | Памылкі пілота |
Месца | Вуліца Сенніцкая (Мінск) |
Мадэль | ПС-47 |
Авіякампанія | Аэрафлот |
Пункт вылету | Аэрапорт Мінск-1 |
Пункт прызначэння | Аэрапорт Мінск-1 |
Бартавы нумар | СССР-Т485 |
21 мая 1941 года раніцай на самалёце ПС-7 выконваў трэніровачны палёт начальнік Беларускай авіягрупы Грамадзянскага паветранага флоту Махін. У час другога самастойнага палёту праз недакладны разлік ён рашыў ісці на другі круг. На вышыні каля 50 м пілот дадаў абароты матораў і пачаў нармальна ісці на другі круг. Праляцеўшы каля 300 м, самалёт пачаў рыскаць налева і направа з вялікім кабрыраваннем і быў энергічна адціснуты з стратай 15-20 м вышыні. Потым самалёт рэзка пачаў заварочвацца налева, але быў таксама рэзка выведзены з гэтага становішча і пайшоў уверх з вялікім вуглом. Пры гэтым наступіла страта скорасці, самалёт зваліўся на левае крыло, перайшоў на нос і стукнуўся вобземлю на раллі ў раёне вул. Сеніцкая недалёк ад аэрапорта. Махін атрымаў цяжкія раненні і памёр праз 7 гадзін.
Асноўнай прычынай катастрофы лічыцца памылка ў тэхніцы пілатавання начальніка Беларускай авіягрупы ГВФ Махіна, які не лятаў раней на двухматорных самалётах і быў няпэўным, ідучы на другі круг. Ён пачаў прыводзіць стабілізатар у адмоўнае становішча замест станоўчага, што прывяло да немагчымасці прадухіліць страту скорасці. Ускоснай прычынай стала неналежная падрыхтоўка трэніровачнага палёту.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Катастрофа ПС-7 Белорусской авиагруппы ГВФ в Минске // Аirdisaster.ru