Перайсці да зместу

Авен (знак задыяка)

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аве́н (лац.: Aries, старабел. Овенъ баран)[1] — Знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 0° да 30° лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Авена прыблізна з 21 сакавіка па 20 красавіка. Гэта перыяд, калі дзень становіцца большы за ноч, з кожным днём цеплыні становіцца ўсё больш і больш, і прырода актыўна расквітае, калі прырода ўваходзіць у новы жыцьцёвы цыкл. Таму знак Авена асацыююць з вясной, пачаткам новага, неабмежаванай воляй, натуральнасцю, самавыяўленнем.

У бізнесе Авен — перыяд калі рынак вольны і любая ініцыятыва не сустракае перашкод, гэты час спрыяе любым дзівацкім праектам.

Псіхалагічныя характарыстыкі Авена адпавядаюць гэтаму перыяду. Авен — безразважны першапраходзец, захоплены энтузіяст, эгаістычны, ён кахае на поўную волю і не трывае перашкод. Авен вельмі таленавіты, ён усё лёгка схоплівае, ён паводзіць сябе проста і натуральна. Аднак ён не пераносіць цяжкасцяў, абмежаванняў, абавязальніцтваў, і сустрэўшыся з першай перашкодай можа стаць капрызным і сумным.

Энергія Авена — захопленага першаадкрывальніка — падае па меры пасоўвання да канца знака. Калі Сонца находзіцца ў першых градусах Авена, нараджаюцца геніяльныя паэты, мастакі, музыкі. Калі Сонца находзіцца ў апошняй дэкадзе Авена, нараджаюцца палітыкі.

Авен — прыстанак Марсу (а таксама Плутона, гэтыя планеты з’яўляюцца аканомамі. Венера находзіцца ў Авене ў выгнанні. Сонца знаходзіцца ў экзальтацыі. Сатурн находзіцца ў падзенні.

  1. Аве́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 61. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).