Перайсці да зместу

Авідзіяпаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Авідзіяпаль
укр.: Овідіополь
46°14′41″ пн. ш. 30°26′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Адэская вобласць
Раён Авідзіяпольскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1756
Ранейшыя назвы Аджыдэр (да 1795 г.)
ПГТ з 1970
Плошча 12,52 км²
Вышыня цэнтра 16 м
Водныя аб’екты Днястроўскі ліман і Skurtianka[d]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 11300 чалавек (2024)
Шчыльнасць 937,8 чал./км²
Афіцыйная мова украінская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-4851
Паштовы індэкс 67800
ovidiopol-selrada.od.gov.ua
Паказаць/схаваць карты
Авідзіяпаль (Украіна)
Авідзіяпаль
Авідзіяпаль

Авідзіяпаль[1] (укр.: Ові́діополь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Грузавая чыгуначная станцыя. Размешчаны на ўсходнім беразе Днястроўскага лімана.

Паходжанне назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Расійская імператрыца Кацярына II сваім указам у 1795 г. пераіменавала горад Аджыдэр у Авідзіяпаль у гонар рымскага паэта Публія Авідзія Назона. Тады лічылі, што менавіта ў гэтай мясцовасці ён знаходзіўся ў ссылцы. Паколькі Авідзій, у адрозненне ад паэтаў старэйшага пакалення Вергілія і Гарацыя, не падтрымліваў мерапрыемстваў рымскага імператара Аўгуста, і яго паэзія не была рупарам для прапаведавання ідэалогіі новага рэжыму, верагодна, таму ён і быў адпраўлены ў ссылку.

Населены пункт паўстаў каля 1750-х гг. і ўпершыню згаданы ў дакументах у 1756 г. Меў назвы Хаджыдэр, Хаджы-Дэрэ, Аджыдэр. Быў стацыянарным аулам аднаго з буджацкіх родаў, які жыў у Бесарабіі і пасвіў статкі авечак на левым беразе Днястра. У гады руска-турэцкай вайны 1768—1774 гг. паселішча разбурана 11 ліпеня 1770 г. запарожскімі казакамі. У 1784 г. гэта татарскае мястэчка і порт, дзе жылі таксама армяне і малдаване. Па заканчэнні руска-турэцкай вайны 1787—1791 гг. каля былога паселішча Хаджыдэр была закладзена невялікая земляная крэпасць і верф. Будаваў крэпасць інжынер-капітан Е. Х. Фэрстэр пад кіраўніцтвам і па праекце інжынера-палкоўніка Франца дэ Валана. Аджыдэрская разам з Сярэдняй (Ціраспальскай) і Хаджыбейскай крэпасцямі стала фарпостам на новай мяжы Расійскай імперыі з Асманскай імперыяй, а таксама прамежкавым складам грузаў, якія паступалі Днястром у Адэсу. Днём нараджэння пасёлка лічыцца 15 чэрвеня 1793 г. — дата залажэння крэпасці.