Авіліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авіліс
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 154,2 м
Плошча
  • 12,58 км²
Найбольшая глыбіня 5 м і 14 м
Басейн
Плошча вадазбору 73,7 км²
Размяшчэнне
Краіна
Авіліс (Літва)
Авіліс
Авіліс
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Авіліс (літ.: Avilys), Авіляй (літ.: Aviliai) — возера ва Уцянскім павеце на ўсходзе Літвы. Знаходзіцца за 8 км на захад ад Зарасая, на тэрыторыі Імбрацкай сянюніі Зарасайскага раёна; паўднёва-ўсходнюю частку возера атачае тэрыторыя Зарасайскай сянюніі. Уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых азёр Літвы. Адносіцца да басейна Даўгавы.

Возера мае складаную форму, выцягнутую ў напрамку паўночны захад — паўднёвы ўсход. Знаходзіцца на вышыні 154,2 м над узроўнем мора. Плошча возера — 1258 га, даўжыня 8,1 км, шырыня да 4,5 км. Найбольшая глыбіня — 13,5 м, сярэдняя глыбіня — 3 м. Берагавая лінія моцна парэзаная, працягласць — 39,4 км. Усяго на возеры 31 востраў, агульнай плошчай 60 га; мноства паўвостраваў і заліваў.

У Авіліс упадае агулам 15 вадацёкаў. Плошча вадазборнага басейна возера — 73,7 км². На паўднёвым усходзе выцякае пратока Авіле ў возера Аўслас.

  1. Geographic Names Server — 2018.