Авіньёнскі ўніверсітэт
Выгляд
| Авіньёнскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| фр.: Avignon Université | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Avignon Université |
| Міжнародная назва | англ.: Avignon University |
| Заснаваны | 1303 |
| Год рэарганізацыі | 1984 |
| Студэнты | 6 434[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Авіньён |
| Сайт | univ-tln.fr |
Авіньёнскі ўніверсітэт (фр.: Avignon Université) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Авіньён.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1303 годзе падчас знаходжання Рымскіх Пап у Авіньёне. Авіньёнскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Францыі. Папскі легат яшчэ ў 1227 годзе стварыў багаслоўскую акадэмію ў Авіньёне. Зародкі медыцынскай адукацыі ў горадзе існавалі яшчэ з 1297 года.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт мастацтваў, літаратуры і моў
- Факультэт права, эканомікі і кіравання
- Факультэт навук, тэхналогій і здароўя
- Авіньёнскі міжнародны тэхналагічны інстытут
Зноскі
- ↑ ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авіньёнскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы