Авіт
| Авіт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Marcus Maecilius Flavius Eparchius Avitus | |||||||
| Імператар Абвіты на манеце | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Петроній Максім | ||||||
| Пераемнік | Маярыян | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
395[1] Клермон |
||||||
| Смерць |
457 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Agricola[d] | ||||||
| Дзеці | Papianilla[d], Ecdicius[d] і Agricola[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Хрысціянства | ||||||
Авіт (Марк Мецылій Флавій Эпархій Авіт; лац.: Marcus Maecilius Flavius Eparchius Avitus) — рымскі імператар (Заходняя Рымская імперыя) ў 455—456 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Авіт паходзіў з багатай гальскай сям'і. Больш трыццаці гадоў ён правёў на рымскай дзяржаўнай службе. Быў паплечнікам Аэцыя (выконваў адказныя дыпламатычныя даручэнні). Авіт быў узведзены ў званне прэфекта прэторыя Галіі. Імператар Петроній Максім прызначыў Авіта галоўным начальнікам кавалерыі і пяхоты ў Галіі. У кароткі тэрмін Авіт змог істотна зменшыць набегі варварскіх плямён на Галію.
Авіт, аднак, марыў пра імператарскі пасад і з гэтай мэтай у маі 455 года адправіўся ў Тулузу. Тут ён атрымаў весткі пра смерць Максіма і пра спусташэнне Рыма вандаламі, пасля чаго заручыўся падтрымкай караля вестготаў Тэадорыха II і 10 ліпеня таго ж года ў Арылаце на сходзе прадстаўнікоў сямі гальскіх правінцый быў абвешчаны імператарам.
Аднак ні рымскі сенат, ні самі рымляне не прызналі Авіта. Частка сенатараў уступіла ў таемныя перамовы з палкаводцам-варварам Рыцымерам, на якога Авіт усклаў абарону Італіі. У 456 годзе Рицимер падняў паўстанне. Пасля кароткага супраціву Авіт склаў з сябе ўладу 6 кастрычніка 456 года. Рыцымер хацеў выслаць яго з краіны, але рымскі сенат запатрабаваў смерці Абвіта[2]. Авіт спрабаваў бегчы ў дружалюбную Галію, але па дарозе захварэў і ў пачатку 457 года сканаў ад маравой язвы[3].
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Eparchus Avitus // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Гиббон (гл. 36).
- ↑ Евагрий Схоластик (II, 7).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гиббон, Э. «Закат и падение Римской империи» М. 1997
- Евагрий Схоластик. «Церковная история» СПб. 1853