Авітамінозы
Выгляд
Авітамінозы | |
---|---|
МКХ-10 | E50-E56 |
МКХ-9 | 264-269 |
МКХ-9-КМ | 269.1[1] і 269.2[1] |
MeSH | D001361 |
![]() |
Авітамінозы — група захворванняў, якія развіваюцца пры працяглай адсутнасці вітамінаў у ежы, парушэнні іх засваення або прыгнечанні сінтэзу ў арганізме. Недахоп вітамінаў можа ўзнікнуць у зімова-вясновы перыяд, пры вялікіх фізічных нагрузках, інфекцыйна-вірусных захворваннях, з узростам.
Пры працяглым недахопе або адсутнасці вітаміну C развіваецца цынга, B1 — беры-беры, D — рахіт, PP — пелагра. Часцей сустракаецца адначасовая недастатковасць некалькіх вітамінаў — поліавітаміноз.
Прафілактычныя меры: ужыванне вітамінных прэпаратаў, вітамінізацыя ежы, правільнае захоўванне і кулінарная апрацоўка харчовых прадуктаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Авітамінозы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).