Авіяўдар па Тшафці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Авіяўдар па Тшафці — інцыдэнт, звязаны з налётам ВПС Эфіопіі на вёску Тшафці (Тыграй, Эфіопія) 13 лістапада 2020 года падчас Тыграйскага канфлікту[1]. Паведамлялася таксама аб удзеле беспілотных лятальных апаратаў з ААЭ[2]. Авіяўдар прывёў да гібелі ад 9[1] да 16[2] мірных жыхароў. Пасля некалькіх месяцаў адмаўлення інцыдэнту эфіопскімі ўладамі, у сакавіку 2021 года было абвешчана аб сумесным расследаванні УВКПЧ і ўрадавай камісіі па правах чалавека[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Annys, S., Vanden Bempt, T., Negash, E., De Sloover, L., Nyssen, J., 2021. Tigray: Atlas of the humanitarian situation
  2. 2,0 2,1 TGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
  3. France24, 18 March 2021: UN rights chief agrees to joint Tigray probe

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]