Перайсці да зместу

Агаленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верхнемелавое скалападобнае агаленне ва Украіне

Агале́нне — выхад карэнных горных парод на зямную паверхню.

Бывае натуральнага паходжання (па берагах рэк, схілах яроў, хрыбтоў) і штучнага (у кар'ерах, шахтах, шурфах, канавах).

Маюць навуковае (у геалогіі) і практычнае (пры пошуках карысных выкапняў) значэнне.

На Беларусі некаторыя агаленні абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды, на асобных з іх наладжана вытворчасць будаўнічых матэрыялаў (напрыклад, Мікашэвіцкае, Глушкавіцкае радовішчы будаўнічага каменю).