Агасціна Нета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агасціна Нета
António Agostinho Neto
Сцяг Прэзідэнт Анголы
1975 — 1979
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Жазэ Эдуарду душ Сантуш

Нараджэнне 17 верасня 1922(1922-09-17)[1][2][…]
Смерць 10 верасня 1979(1979-09-10)[3][4][…] (56 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні парт.: António Agostinho Neto
Веравызнанне метадызм[d] і каталіцтва
Партыя МПЛА
Адукацыя
Дзейнасць палітык, паэт, урач-пісьменнік, палітычны вязень
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна Order of Playa Girón Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland ордэн Югаслаўскай зоркі Order of Amilcar Cabral Order of Amilcar Cabral 1st Class Order of the Companions of O. R. Tambo
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
ордэн Заслуг Order of the Most Ancient Welwitchia Mirabilis ордэн «Георгі Дзімітроў» Amílcar Cabral Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоніа Агасціна Нета (парт.: António Agostinho Neto; 17 верасня 1922(1922-09-17)[1][2][…], Іколу-э-Бенгу[d], Партугальская Заходняя Афрыка[d], Партугалія10 верасня 1979(1979-09-10)[3][4][…], Масква, СССР) — ангольскі дзяржаўны дзеяч, паэт, першы прэзідэнт Народнай Рэспублікі Ангола з 1975 па 1979 год, старшыня МПЛА—Партыі працы (да 1977 года Народны рух за вызваленне Анголы).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 верасня 1922 у пасёлку Кашыкане, правінцыя Бенг, у 60 км ад сталіцы краіны Луанда. Бацька — Агашцінья Педру Нета, маці — Марыя да Сілва. З 1929 па 1933 вучыцца ў пачатковай школе Кашыкане. У 1934 паступае ў ліцэй Салвадор Карэйя (Муту-я-Кевала). Праз чатыры гады, навучаючыся на 3-га курсе, атрымлівае сваю першую прэмію па літаратуры.

З 1942 года супрацоўнічае з газетай «У Эштудантэ», якая выдаецца метадысцкай царквой. Пазней Нета стаў членам рэдакцыйнай калегіі газеты.

У студзені 1944 года, пасля двухгадовага вымушанага перапынку, запампоўвае навучанне ў ліцэі на сёмым курсу. Пасля выпускных экзаменаў пачынае працаваць у сістэме аховы здароўя Анголы, з пачатку ў правінцыі Маланжэ, а затым у правінцыі Біэ. У 1947 Нета паступае на медыцынскі факультэт Універсітэта ў г. Каімбра (Партугалія).

У 1951 Агасціна Нета, і два яго калегі арыштаваныя за ўдзел у зборах подпісаў у падтрымку «Сусветнай Канферэнцыі Міру» ў Стакгольме. Праз год адбыўся другі арышт А.Нета, на гэты раз па палітычных матывах.

У 1953 годзе прымае ўдзел у IV Міжнародным Фестывалі моладзі і студэнтаў у Бухарэсце, Румынія, і ў III Сусветным Кангрэсе Студэнтаў у Варшаве. З’яўляецца адным з заснавальнікаў Цэнтра Афрыканскіх Даследаванняў. Уступае ў члены Руху саюза дэмакратычнай моладзі (ДСДМ). Затым абіраецца прадстаўніком ДСДМ ад партугальскіх калоній.

У 1957 г. рашэннем арганізацыі Міжнародная Амністыя А. Нета названы палітычным зняволеным года. Асуджаны судом горада Порту да тэрміна, праведзенага ім у турме падчас папярэдняга следства. Пасля вынясення прысуду, выпушчаны на волю.

У 1958 становіцца ліцэнцыятам медыцыны ў Лісабоне. У той жа час уступае ў шлюб з Марыяй Эўжэнія да Сілва. У лістападзе ў Доме студэнта «Каза Дуз Эштудантэш ду імперыю» выступае з прамовай, якая аказала глыбокі ўплыў на далейшыя шляхі развіцця ангольской нацыянальнай літаратуры. Праз год ён вяртаецца ў Анголу.

У чэрвені 1960 года арыштаваны ў сваім працоўным кабінеце ў Луандзе. Адпраўлены ў Партугалію, а затым пераведзены на астравы Зялёнага Мыса.

У 1961 годзе А. Нета зноў арыштаваны ў горадзе Прая (астравы Зялёнага Мыса), а затым высланы ў Лісабон.

У 1962 г. партугальскі рэжым загадаў яму пражываць у г. Лісабоне. Яму дазволена займацца медыцынскай практыкай у Бальніцы Санта Марыя. У тым жа годзе яму, разам жонкай і двума дзецьмі, атрымоўваецца эміграваць у Марока. Апынуўшыся за межамі Партугаліі, Нета здзяйсняе шматлікія паездкі, з мэтай з’яднаць усіх ангольцаў у адзінай арганізацыі, арыентаванай на барацьбу з партугальскім каланіялізмам. У ліпені прыбывае ў Леапольдвіль (Конга-Кіншаса). У снежні, на першай Канферэнцыі МПЛА, абіраецца Старшынёй гэтай арганізацыі.

Падчас Міжнароднай канферэнцыі 1970 г. салідарнасці з нацыянальна-вызваленчага руху партугальскіх калоній, якая праходзіла ў Рыме, Нету (MPLA), Кабрал (PAIGC) і душ Сантуш (FRELIMO) былі прынятыя Папам Паўлам VI.

У 1975 Нета падпісвае Алварскія пагадненні, якія скончылі шматгадовую вайну за незалежнасць. 11 лістапада 1975 года ўрачыста абвяшчана аб стварэнні незалежнай дзяржавы Ангола. Нета абіраецца прэзідэнтам маладой краіны.

Падчас прэзідэнцтва ён жыццяўляе паездкі па многіх краінах свету. У шэрагу дзяржаў яму былі прысвоены высокія ганаровыя званні, у прыватнасці, у СССР, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і на Кубе.

На першым з’ездзе (1977) МПЛА прысвойвае А. Нета званне Нацыянальнага Героя.

У 1978 годзе А. Нета прымае ў Луандзе Генеральнага сакратара ААН Курта Вальдхайма. Прымае з афіцыйнымі візітамі афрыканскіх партыйных лідараў і кіраўнікоў дзяржаў, таксама кубінскага правадыра Фідэля Кастра.

1979 г. абвяшчаўся «Годам падрыхтоўкі кадраў». Ён здзяйсняе паездкі па многіх правінцыях краіны, дзе робіць праграмныя заявы. Агасціна Нета памёр у Маскве, у выніку цяжкай хваробы.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вершы пачаў пісаць у 1947 годзе. Паэтычныя зборнікі «Вершы» (1961, на партугальскай мове), «З сухімі вачыма» (на італьянскай мове, 1963; на сербскахарвацкай (зборнік «Святая надзея»), зборнікі на рускай і кітайскай мовах, 1968; на партугальскай мове, 1969) насычаны рэвалюцыйнай паэтыкай. У СССР былі вядомыя яго зборнікі «З сухімі вачыма» (1970) і «Святая надзея» (1981).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзень нараджэння Нета адзначаецца ў Анголе як свята — Дзень Нацыянальнага Героя.
  • Нігерыйскі пісьменнік Чынуа Ачэбэ прысвяціў ангольскім лідару верш «Агасціна Нета».
  • Нацыянальны ўніверсітэт Анголы і Цэнтральны шпіталь Каба-Вэрдэ носяць яго імя.
  • У СССР і Расіі яго імя насіў цеплаход-ролкер Чарнаморскага флоту ў 1980-2003 гг.

Зноскі

  1. а б António Agostinho Neto // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Brozović D., Ladan T. Agostinho Neto // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. а б Antonio Agostinho Neto // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]