Агатангел Крымскі
| Агатангел Крымскі | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 3 (15) студзеня 1871 |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 25 студзеня 1942[2] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Яфім Сцяпанавіч Крымскі[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, антраполаг, гісторык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, перакладчык, філатэліст, славіст, усходазнавец |
| Гады творчасці | 1895 — 1942 |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Агатанге́л Крымскі (укр.: Агатангел Кримський; псеўданімы А. Хванько, Хванько Кримський, Ївхимець, Панько Рогач, Мирдза-Джафар; 3 (15) студзеня 1871, Уладзімір, Валынская губерня[1] — 25 студзеня 1942[2], Кастанай[3]) — украінскі гісторык, мовазнаўца, арыенталіст, пісьменнік, перакладчык, паэт, паліглот, адзін з заснавальнікаў Акадэміі навук Украіны (1918). Ахвяра сталінскага тэрору[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з крымскататарска-беларускай сям’і, якая перайшла ў праваслаўе. Нарадзіўся ва Уладзіміры цяперашняй Валынскай вобласці Украіны (тады Валынскай губерні Расійскай імперыі) у сям’і крымскага татарына з беларускімі каранямі, настаўніка гісторыі і геаграфіі Юхіма Сцяпанавіча Крымскага. Заснавальнікам роду Крымскіх быў мула з Бахчысарая, які пераехаў у Мсціслаў (цяпер Магілёўская вобласць, Беларусь). Дзед А. Крымскага перайшоў з ісламу ў хрысціянства[5].
У 1889—1892 гадах навучаўся ў Лазараўскім інстытуце ўсходніх моў у Маскве. Асноўнымі дысцыплінамі вучонага былі: арабская, персідская і турэцкая мовы і літаратура. У 1892—1896 гадах скончыў поўны курс славістыкі на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам мовазнаўцы Усевалада Мілера, славіста Рамана Бранта і знаўцы індаеўрапейскіх моў Філіпа Фартунатава. У 1896 годзе малады вучоны склаў магістарскія іспыты па арабістыцы ў Пецярбургскім універсітэце і па славянскай філалогіі ў Маскоўскім універсітэце. Агулам ён ведаў шэсцьдзесят моў[6]. Пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта А. Крымскі атрымаў двухгадовую стыпендыю Лазараўскага інстытута, каб паехаць у Сірыю і Ліван. Падчас гэтай паездкі ў 1896—1898 гадах ён сабраў шмат матэрыялаў і дакументаў, над якімі працаваў да самай смерці[7].
У 1918 годзе пераехаў у Кіеў, дзе стаў неадменным сакратаром Украінскай акадэміі навук, заснаванай гетманам Паўлам Скарападскім. Быў адным з акадэмікаў-заснавальнікаў Украінскай акадэміі навук. У Кіеве А. Крымскі быў стваральнікам украінскага ўсходазнаўства[8].
У 1929 годзе А. Крымскі быў пераследаваны і пазбаўлены пасады. У 1930-я гады А. Крымскі быў практычна адхілены ад навукова-педагагічнай працы ў навуковых установах Украіны. Жыў у Кіеве і Звянігародцы. З 1930 года творы Крымскага забароненыя. У 1939 годзе рэабілітаваны, але ў ліпені 1941 года, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, НКУС арыштаваў яго як «асабліва ненадзейнага» па абвінавачанні ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці»[4] і выслаў у Казахстан. Афіцыйна Агантангел Крымскі памёр ад знясілення ў турэмным шпіталі, але ёсць версія, што ён мог памерці ад жорсткіх катаванняў[9]. Яго справа была канчаткова спыненая ў 1957 годзе, а ў 1960 годзе ён быў афіцыйна рэабілітаваны.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жыццё Крымскага было напоўнена клопатамі пра брата і сястру. Агатангел быў бісексуалам. Яго цягу да мужчын пацвярджае змест яго вершаў з цыклу «Грэшнае каханне», дзе ён разважаў пра сваё захапленне мужчынамі[10][11]. Аднак называць яго гомасексуалам памылкова[12], сам ён быў закаханы ў Лесю Украінку, лічыў, што паміж імі ліставы раман. Тое, што Леся адказала ўзаемнасцю Кліменту Квітцы, а не яму — разбіў Агатангелу сэрца[13]. У познія гады ён ажаніўся[14].
Быў усынавіцелем свайго памочніка — вядомага этнографа Міколы Леўчанкі. У 1929 годзе, калі пачаліся арышты, якія завяршыліся інспіраваным НКУС працэсам «Саюза вызвалення Украіны», Леўчанку разам з многімі іншымі супрацоўнікамі акадэміі рэпрэсавалі. Перад гэтым ён сваімі сведчаннямі ўратаваў Крымскага ад арышту. У Леўчанкі засталася цяжарная жонка, і пасля нараджэння сына Крымскі ўсынавіў яго і даў імя.[15]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Агатангел Крымскі — аўтар шматлікіх прац па гісторыі і культуры арабскіх краін, Ірана, Турцыі і інш., семіфалогіі, гісторыі, ісламу (ведаў каля 60 моў, пераважна ўсходніх)[16]. Вялікую ўвагу надаваў вывучэнню гісторыі ўкраінскай мовы і літаратуры, фальклору, этнаграфіі. Агатангел Крымскі лічыцца адным з самых выбітных усходазнаўцаў у гісторыі сусветнай філалагічнай навукі[17].
А. Крымскі як пісьменнік вядомы сваімі паэтычнымі творамі на ўсходнюю тэматыку, якія ўвайшлі ў зборнік «Пальмавыя галінкі», апавяданнямі і раманам. Крымскаму таксама належаць шматлікія літаратурныя пераклады Антары, Амара Хаяма, Саадзі, Гафіза, Міхры-Хатуна, Фірдаўсі і многіх іншых, у тым ліку заходнееўрапейскіх паэтаў[18].
Па-беларуску выдаваўся зборнік «Бейруцкія апавяданні»[19], за пераклад якога Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за пераклады ўкраінскай літаратуры на мовы свету[20].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Про научність фонетичної правописи // Буковина, 1897,
- Ислам, его возникновение и старейший период его истории. Москва, 1901,
- Історія мусульманства, 1904—1912,
- Українська граматика (у 2-х т., 1907—1908),
- Історія арабів і арабської літератури, 1911—1912,
- Нариси з історії української мови (1922, у співавторстві з О. Шахматовим),
- Історія Персії та її письменства, 1923,
- Історія Туреччини та її письменства, 4 тт., 1924—1927,
- Перський театр, звідки він узявся та як розвивався, 1925,
- Вибрані сходознавчі праці в п’яти томах: Т. I. Арабістика (2007); Т. II. Тюркологія (2007); Т. III. Тюркологія (2010); Т. IV. Іраністика (2008); Т. V. Іраністика (2010).
Мастацкія творы
[правіць | правіць зыходнік]- Пальмове гілья, 1901, 1908, 1923,
- Повістки й ескізи з українського життя, 1895,
- Бейрутські оповідання, 1906; у беларускім перакладзе: Крымскі, Агатангел (2022). Бейруцкія апавяданні. Лондан: Skaryna Press. p. 133. ISBN 978-1-915601-02-5. Архівавана з арыгінала 25 красавіка 2023. Праверана 25 красавіка 2023.
- Андрій Лаговський, раман (1905, цалкам апублікаваны ў 1972 годзе).
Зноскі
- 1 2 Крымский Агафангел Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Крымский Агафангел Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #122179463 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- 1 2 Агатангел Кримський — учений, кримський татарин і патріот україни, який став жертвою сталінського терору, Герої України, http://heroes.profi-forex.org/ua/krimskij-agatangel-juhimovich Архівавана 27 верасня 2020.
- ↑ М. Якубович, Іслам у Західній Україні: традиційна релігія? // Український тиждень, 21.02. 2016.
- ↑ П. А. Кравчук, Книга рекордів Волині. — Любешів: Ерудит, 2005. — С. 196—197.
- ↑ В. Бурій, Агатангел Кримський // Місто робітниче (Ватутіне). — («Постаті»). — 2001. — 27 січня. — С. 4.
- ↑ В. Шендеровський, Видатний орієнталіст України — Агатангел Кримський, Нехай не гасне світ науки. Книга перша, https://parafia.org.ua/person/krymskyj-ahatanhel/
- ↑ Уроки правды Агатангела Кримського, Всеукраїнська громадська організація «Українське Реєстрове Козацтво», http://www.kozatstvo.net.ua/ua/publications/uk_r.php?d=a&i=4467
- ↑ Alex Averbuch "Orientalism and Homoerotic Desire in the Poetry of a Ukrainian Modernist: Ahatanhel Kryms'kyi in Lebanon,” Slavic and East European Journal 62-2 (2018): 318-338.
- ↑ Alex Averbuch Агатангел Кримський у Лівані: орієнталізм і гомоеротичне бажання в поезії українського модерніста // Критика. — 2020-01-01.
- ↑ Східні традиції державотворення. Наукова серія: Світові традиції державного управління: Вип. ІХ: Науковий збірник на честь 150-ї річниці від дня народин Агатангела Кримського : Free Download, Borrow, and Streaming : Internet Archive / Романова О. // Східні традиції державотворення. Науковий збірник на честь 150-ї річниці від дня народин Агатангела Кримського 2020 року — Збірник статей читати онлайн або завантажити в PDF, DJVU, Epub чи TxT форматі | Lib in UA . ― Київ: Вид.: «Прометей», 2020. ― С. 52-90. ― ISBN 978-617-7502-44-8
- ↑ Таємниця Лесиних любовей (укр.). localhistory.org.ua. Праверана 11 лютага 2026.
- ↑ https://www.threads.com/@yellow__sun/post/DNthfQbUDiq/так-агатангел-кримський-одружився-в-1929-році-на-дружині-свого-прийомного-сина-щ(недаступная спасылка)
- ↑ Янович, Богдан. П'ять фактів про вченого Агатангела Кримського, які вас вразять (укр.). history.rayon.in.ua (15 студзеня 2021). Праверана 11 лютага 2026.
- ↑ Агатангелу Кримському — 150. У чому секрет геніальності найвидатнішого сходознавця 20-га століття?, Радіо Свобода, 15.01. 2021, https://www.radiosvoboda.org/a/agatangelu-krymskomu-150-poliglot-shodoznavets/31047686.html
- ↑ Т. М. Сидорчук, Матеріали Агатангела Кримського в архіві Омеляна Пріцака, 2013, http://ekmair.ukma.edu.ua/handle/123456789/2843
- ↑ Дар’я Анцибор, Сходознавець Агатангел Кримський знав до сотні мов, Gazeta.ua, 16.01.2013, https://gazeta.ua/articles/istoriya-movi/_shodoznavec-agatangel-krimskij-znav-do-sotni-mov/477261
- ↑ Уладзіслаў Гарбацкі. «Бейруцкія апавяданні» Крымскага выдадзены па-беларуску. Чаму іх варта прачытаць у наш змрочны час. Новы Час (25 жніўня 2022).
- ↑ Беларускі пісьменнік трапіў у доўгі спіс кандыдатаў на ўкраінскую прэмію Drahomán Prize-2022 для перакладчыкаў. Радыё Свабода (20 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агатангел Крымскі
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзіміры (Украіна)
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў СССР
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лазараўскага інстытута ўсходніх моў
- Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Украінамоўныя паэты
- Пісьменнікі Украіны
- Украінамоўныя пісьменнікі
- Усходазнаўцы
- Арабісты
- Перакладчыкі Украіны
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР