Перайсці да зместу

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя ЗША
Дата стварэння 1961
Папярэдняе ведамства Economic Cooperation Administration[d]
Штаб-кватэра
Сайт usaid.gov (англ.)
usaid.govarchive.us (англ.)

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (АМР ЗША) (англ.: United States Agency for International Development, USAID) — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання Злучаных Штатаў Амерыкі ў галіне аказання дапамогі за мяжой. З 2025 года Агенцтва знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі[2].

Асноўныя кірункі працы Агенцтва ўключалі падтрымку гандлю, сельскай гаспадаркі, эканамічнага росту, аховы здароўя, экстраную гуманітарную дапамогу, садзейнічанне ў прадухіленні канфліктаў і падтрымку дэмакратыі ў больш чым 100 краінах свету.

Адміністратар Агенцтва і яго намеснік прызначаліся Прэзідэнтам са згоды Сената і дзейнічалі ў каардынацыі з Дзяржаўным Сакратаром ЗША[3].

Арганізацыя была заснавана ў 1961 годзе ўказам прэзідэнта Джона Кенэдзі пасля прыняцця Закона «Аб садзейнічанні замежным краінам». Агенцтва аб’яднала функцыі некалькіх, што існавалі раней, ведамстваў ЗША, якія займаліся пытаннямі міжнароднага развіцця.

У складзе арганізацыі працавалі больш за 10 тыс. чалавек, з іх дзве траціны — за межамі Злучаных Штатаў. Арганізацыя ўключала некалькі рэгіянальных і спецыялізаваных бюро.

За больш чым 60 гадоў свайго існавання Агенцтва перажыло некалькі рэформаў і перыядычна падвяргалася крытыцы ў Кангрэсе ЗША за нізкую эфектыўнасць праграм дапамогі бедным краінам. Першыя прапановы ліквідаваць USAID выказваліся яшчэ ў гады адміністрацыі Рычарда Ніксана (1969—1974 гг.), калі ён рэарганізаваў дзейнасць Агенцтва.

Падчас свайго першага тэрміну Дональд Трамп планаваў скараціць фінансаванне USAID амаль на траціну, аднак гэтая ініцыятыва не была падтрыманая Кангрэсам. Пасля ўступлення 20 студзеня 2025 года на пасаду на другі тэрмін Дональд Трамп сваім указам прыпыніў на 90 дзён вылучэнне амерыканскай дапамогі іншым краінам.

1 ліпеня 2025 года дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што USAID афіцыйна згортвае праграмы замежнай дапамогі. Амаль праз два месяцы, 29 жніўня, Рубіа заявіў, што USAID афіцыйна будзе закрыта[4].